прадукты для штучнага гадавання або дакормлівання дзяцей груднога ўзросту, прыгатаваныя на аснове каровінага малака. Падзяляюць на адаптаваныя і неадаптаваныя (простыя), салодкія і кіслыя (ацыдафільныя). Напр., салодкія («Малютка», «Малыш», «Дзеталакт», «Тонус», «Алеся» і інш.) і ацыдафільныя («Малютка», біфілін і інш.) адаптаваныя, салодкія (В-рыс, «Здароўе» і інш.) і Кісламалочныя (кефір цэльны і ў развядзеннях, біялакт і інш.) неадаптаваныя. Адаптаваныя М.с. максімальна набліжаны да жаночага малака, збалансаваны паводле тлушчавага, бялковага, амінакіслотнага, вітаміннага і мінер. саставу. Неадаптаваныя гатуюць на аснове разведзенага каровінага малака і адвараў круп ці мукі з дабаўленнем цукр. сіропу.
падатрад млекакормячых атр.прыматаў. 2 групы (140 відаў): шыраканосыя малпы і вузканосыя М., або М. Старога Свету. Вузканосых М. 3 сям.: ніжэйшыя вузканосыя — мартышкі, вышэйшыя вузканосыя — чалавекападобныя і людзі — гамініды. М. паходзяць з палеацэну і эацэну (60—25 млн. гадоў назад) ад выкапнёвых даўгапятаў Еўропы і Паўн. Амерыкі. Пашыраны ў.Еўропе (1 від), Паўд. Азіі, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, Афрыцы. Жывуць пераважна ў лясах і гарах тропікаў. Большасць відаў вядзе стадны спосаб жыцця, пераважна дрэвавы (акрамя гелад, маготаў, павіянаў). У Чырв. кнізе МСАП — каля 60 відаў.
Ад даўж. 15 см і масы каля 70 г (ігрунка карлікавая) да 2 м і 300 кг (гарыла). Валасяное покрыва развітое (акрамя твару і вушных ракавін), развітая мімічная мускулатура. Будова мозга складаная, кара са шматлікімі звілінамі і барознамі. У вузканосых М. ноздры скіраваны ўніз. Вял. палец кісці ў іх проціпастаўлены астатнім пальцам; маюць пазногці. Усёедныя. Нараджаюць 1 дзіцяня (у ігрунак 2—3). Гл. таксама Арангутан, Гарыла, Гібоны, Мартышкі, Павіяны, Шымпанзе.
МАЛРУ́НІ ((Mulroney) Браян) (н. 20.3. 1939, г. Бе-Камо, Канада),
канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. Ганаровы д-рюрыд.н. Адвакат. З 1955 чл., у 1983—93 старшыня Прагрэс.-кансерватыўнай партыі. З 1983 дэп. парламента. У 1984—93 прэм’ер-міністр Канады. Выступаў за цеснае эканам. супрацоўніцтва з ЗША, у 1988 падпісаў кан.-амер. пагадненне аб свабодным гандлі. Пасля рэферэндуму 26.10.1992, які не падтрымаў яго папраўкі да канстытуцыі з мэтай вырашэння пытання аб статусе прав. Квебек, пайшоў у адстаўку.
міжастраўное мора Ціхага ак., у Малайскім архіпелагу. Знаходзіцца паміж а-вамі Мінданао, Сангіхе, Сулавесі, Сула, Малукскімі і Талаўд. Пл. 274 тыс.км2. Найб.глыб. 4970 м. Т-ра вады на паверхні 27—28°C. Салёнасць 34%. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 2,2 м). Гал. порт Давао на в-ве Мінданао.
група астравоў ва ўсх.ч. Малайскага архіпелага, паміж а-вамі Сулавесі і Новая Гвінея. Тэр. Івданезіі. Пл. 83,7 тыс.км2. Нас. 1,8 млн.ж. (1989). Асн. астравы — Хальмахера, Серам, Буру. Раён М.а. адзін з найб. актыўных раёнаў, дзе фарміруецца альпійская геасінклінальная вобласць Паўд.-Усх. Азіі. Астравы гарыстыя, пераважаюць выш. ад 1000 да 2000 м (найб. — 3019 м, г. Біная). Каля 10 дзеючых вулканаў. Клімат экватарыяльны, на Пд — субэкватарыяльны. Сярэднія т-ры ад 25°C да 27°C. Ападкаў ад 1500—2000 мм у нізінах, да 4000—5000 мм у гарах. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Больш за 80% тэрыторыі ўкрыта вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі лясамі. Вырошчваюць рыс, кукурузу, вострыя прыправы. Асн. порт — Амбон.
расійская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла студыю т-ра Ленінградскага савета прафсаюзаў (1936). Працавала ў т-рах Ленінграда, Выбарга, Мурманска. У 1956—68 у Магілёўскім абл.драм. т-ры. Раскрываючы ўнутр. свет сваіх гераінь, спалучала яркую сцэн. форму з выразнымі дэталямі. Сярод роляў у Магілёўскім т-ры: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Вольга Мікалаеўна («Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Тэрэза («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані), Кацярына Бяссмертная («Чаму ўсміхаліся зоркі» А.Карнейчука), мадэмуазель Куку («Безымянная зорка» М.Себасцьяна).
МАЛЧА́НАВА (Лідзія Аляксандраўна) (н. 15.7.1921, в. Бузанава Астроўскага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. этнограф. Д-ргіст.н. (1969). Скончыла Ленінградскі ун-т (1944). З 1948 у Ін-це гісторыі, з 1957 — Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную культуру беларусаў (нар. жыллё, земляробчую тэхніку, адзенне). Аўтар манаграфій «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958), «Матэрыяльная культура беларусаў» (1968), «Народная метралогія» (1973), «Нарысы матэрыяльнай культуры беларусаў XVI—XVIII стст..» (1981). Адна з аўтараў нарыса «Беларусы» для шматтомнага выдання «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964), рэгіянальнага гіст.-этнагр. атласа Украіны, Беларусі і Малдавіі, прац «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988).
дзярж. дзеяч БССР. З 1918 на франтах грамадз. вайны. З 1919 у органах дзяржбяспекі на Каўказе, у Сібіры і інш. З 1931 у апараце АДПУ пры СНКСССР і НКУССССР, з ліст. 1936 да сак. 1937 нарком унутр. спраў БССР, адначасова нач. асобага аддзела Гал. ўпраўлення дзяржбяспекі НКУССССР па БВА. 7.3.1937 арыштаваны і асуджаны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1996.
МАЛЧА́НАЎ (Кірыл Уладзіміравіч) (7.9. 1922, Масква — 14.3.1982),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1963). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1949, клас А. Аляксандрава). У 1951—56 сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР. У 1973—75 дырэктар Вял.т-ра ў Маскве. Працаваў пераважна ў муз.-сцэн. жанрах, выкарыстоўваў мелодыку, інтанацыйна звязаную з рус. песеннасцю. Сярод твораў: оперы «Каменная кветка» (паст. 1950), «Вуліца дэль Карно» (паст. 1960), «Рамэо, Джульета і цемра» (паст. 1963), «Невядомы салдат» («Брэсцкая крэпасць», паст. 1967), «Руская жанчына» (паст. 1969), «Досвіткі тут ціхія» паводле Б.Васільева (паст. 1973), балет «Макбет» (паст. 1980), тэлебалет «Тры карты» паводле А Пушкіна (паст. 1983), мюзікл «Адысей, Пенелопа і іншыя» паводле Гамера (1970); фп. і вак. цыклы; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар папулярных песень, лібрэта 4 уласных опер.