вышыннае становішча гукаў у муз. творы адносна дыяпазону пеўчага голасу ці інструмента, для якіх твор напісаны. Неабходнай умовай свабоды і натуральнасці выканання з’яўляецца адпаведнасць Т. характару голасу ці тэхн. магчымасцям інструмента. Адрозніваюць Т. сярэднюю, высокую і нізкую. Найб. натуральнай для канкрэтнага выканаўцы лічыцца яго сярэдняя Т.
адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сіла 1 Н. Названа імем Н.Тэслы. Абазначаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м² = 1 Н/(А∙м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (10−3Тл).
вынаходнік і вучоны ў галіне электра- і радыётэхнікі. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Грацы і Пражскім ун-це (1875—80). З 1882 у Парыжы, з 1884 у ЗША. Распрацаваў шэраг канструкцый мнагафазных эл. машын і схем размеркавання мнагафазных токаў. Незалежна ад італьян. фізіка Г.Ферарыса адкрыў з’яву вярчальнага магн. поля (1888). Вынайшаў высокачастотны трансфарматар (гл.Тэсла трансфарматар) і эл.-мех. генератары высокай частаты (1889—91). Сканструяваў некалькі радыёкіравальных самаходных механізмаў, вынайшаў эл. лічыльнік, частатамер і інш. Даследаваў магчымасць перадачы сігналаў і энергіі без правадоў Яго імем названа адзінка магн. індукцыі — тэсла. Медаль Т.А.Эдысана (1917).
электрычная трансфарматарная прылада для атрымання высакавольтных ваганняў высокай частаты. Складаецца з высокачастотнага трансфарматара (без ферамагн. асяродка), разрадніка і эл. кандэнсатара. Вынайдзены М.Тэсла (1891) як крыніца ваганняў для радыёстанцый.
Першасная абмотка Т.т. мае некалькі віткоў тоўстага дроту, якую далучаюць да крыніцы сілкавання пераменнага току праз разраднік і кандэнсатар. Другасная абмотка, размешчаная ўнутры першаснай ці побач з ёй, мае вял. колькасць віткоў тонкага дроту. Пры выкананні ўмоў рэзанансу ў Т.т. ўзнікаюць ваганні з частатой да 150 кГц пры напружанні да 7 МВ. Выкарыстоўваецца ў дэманстрацыйных мэтах.
ТЭСТАСТЭРО́Н (ад лац. testis мужч. яечка + грэч. stereos цвёрды),
стэроідны мужчынскі палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека з групы андрагенаў. Утвараецца ў семянніках, яечніках, наднырачніках, плацэнце, печані. Вызначае палавую дыферэнцыяцыю рэпрадуктыўных органаў і ўсяго арганізма па мужчынскім тыпе. У антагенезе ўдзельнічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, рэгулюе палавыя паводзіны, сперматагенез. У жаночых асобін Т., які выпрацоўваецца яечнікамі, садзейнічае развіццю малочных залоз (у час цяжарнасці яго канцэнтрацыя павялічваецца).
Метабалічныя пераўтварэнні Т. ажыццяўляюцца ў печані, нырках, кішэчніку, лёгкіх, скуры і інш. органах. Сакрэцыя залежыць ад сезонных і ўзроставых змен. Канцэнтрацыя ў плазме крыві мужчын 0,5—0,9 мкг/100 мл, у жанчын — 0,12 мкг/100 мл. За суткі ў арганізме мужчыны ўтвараецца каля 15 мг Т. Не назапашваецца ў арганізме, метабалізуецца ў андрастэрон, выводзіцца з мачой. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
ТЭ́СЦЕР (англ. tester ад test выпрабаванне, даследаванне),
прылада, сістэма ці праграма для кантролю аб’ектаў даследаванняў (правільнасць функцыянавання, вымярэнне асн. параметраў, прыналежнасць да пэўнага класа і інш.). У вузкім сэнсе — камбінаваная электравымяральная прылада (напр., ампервальтомметр), прызначаная для праверкі работаздольнасці і наладкі радыёэлектроннай апаратуры.
метад псіхал. дыягностыкі і сацыялагічнага даследавання, які выкарыстоўвае тэсты — стандартызаваныя заданні, па выніках выканання якіх вымяраюць пэўныя псіхал. характарыстыкі, узровень развіцця навыкаў, уменняў і ведаў рэспандэнтаў. Асн. сферы выкарыстання Т. — адукацыя, прафес. падрыхтоўка і адбор, псіхал. кансультаванне. Уключае 3 этапы: распрацоўка тэста і вызначэнне ступені яго валіднасці (дакладнасці); правядзенне Т. на аснове распрацаванай інструкцыі; інтэрпрэтацыя вынікаў Т. У залежнасці ад мэты Т. тэсты класіфікуюцца паводле спосабу іх правядзення (індывід. і групавыя), паводле фармальнай структуры (простыя і складаныя, што ўключаюць некалькі субтэстаў), паводле аб’екта вывучэння (тэсты дасягненняў: сенсорныя, маторныя, на інтэлект, творчыя здольнасці, веды; асобасныя: характаралагічныя, на тэмперамент, устаноўкі, інтарэсы), паводле ступені дасведчанасці рэспандэнтаў пра задачы Т. (прамыя і непрамыя) і паводле інш. крытэрыяў.