найбольшая рака ў Вялікабрытаніі. Даўж. 346 км, пл.бас. 15,3 тыс.км². Вытокі на ўзв. Котсуалд-Хілс, цячэ пераважна ў межах Лонданскага бас., упадае ў Паўночнае м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 260 м³/с, павышаная воднасць зімой. На нізоўе Т. ўплываюць марскія прылівы. Суднаходная; марскія судны падымаюцца на 64 км (да Лондана). Т. злучана каналамі з Брыстольскім зал. і Ірландскім морам. На Т. — гарады Оксфард, Рэдынг, Лондан (працягваецца ўздоўж Т. і яе эстуарыя прыблізна на 60 км).
ТЭ́МІН (Temin) Хоўард Марцін (10.12.1934, г. Філадэльфія, ЗША — 1994),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў каледж у Суартмарэ (1955). З 1959 д-р філасофіі ў Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1969 праф. анкалогіі ва ун-це г. Мадысан. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння анкагенных вірусаў з клеткай. Адкрыў вірусны фермент (зваротную транскрыптазу), які забяспечвае сінтэз ДНК на матрыцы РНК у працэсе перадачы генет. інфармацыі (1970). Даказаў, што ўключэнне вірусных геномаў у клетачны генатып прыводзіць да ператварэння нармальнай клеткі ў ракавую. Сфармуляваў тэорыю правіруса (1970). Нобелеўская прэмія 1975 (з Д.Балтымарам і Р.Дульбека).
горад у Казахстане, у Карагандзінскай вобл. Горад з 1945, да гэтага пас. Самаркандскі. Каля 300 тыс. ж (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр чорнай металургіі і хіміі; Карагандзінскі металургічны камбінат, ВА «Карбід»; з-ды сінт. каўчуку, ліцейна-механічны. Прадпрыемствы харч. прам-сці, буд. матэрыялаў і інш. Тэатр
ступень хуткасці ў ажыццяўленні чаго-н., у выкананні якой-н. справы. Т. у спорце — пэўная частата паўтору раўнамерных рухаў пры выкананні фіз. практыкавання.
хуткасць выканання, выражаная ў частаце чаргавання метрычных доляў. Абазначаецца тэрміналагічна ці метранамічна і спалучэннем тэрміналагічных і метранамічных паказчыкаў. З 17 ст. Т. пазначаецца спец.італьян. тэрмінамі. Асн. з іх: павольныя Т. (grave, largo, adagio, lento), умераныя (andante, moderato); хуткія (animato, allegro, vivo, presto). Т. цесна звязаны з характарам, стылем, жанрам муз. твора, з усімі элементамі муз. формы, залежыць таксама ад выканаўцы (яго індывідуальнасці, муз. вопыту, традыцый выканання). Некат. жанры характарызуюцца акрэсленым Т. (вальс, марш). Для дакладнага вымярэння Т. служыць метраном.
ТЭ́МПЕРА (італьян. tempera ад temperare змешваць фарбы),
жывапіс фарбамі, у якіх сувязным рэчывам з’яўляюцца натуральныя (яйцо ці толькі яго жаўток, сокі раслін) або штучныя (водны раствор клею з алеем, алейным лакам і г.д.) эмульсіі. Вядома ў Стараж. Егіпце; у мастацтве сярэдневякоўя была асн. тэхнікай станковага (гл.Іканапіс), часам манум. жывапісу. На Беларусі ў 15—18 ст. яечнай Т. на дошках малявалі абразы, выкарыстоўвалі ў аздабленні драўлянай скульптуры, твораў дэкар.-прыкладнога мастацтва (царскія вароты і інш.). У сучасным мастацтве выкарыстоўваецца для стварэння станковых і дэкар. работ.
ТЭМПЕРА́МЕНТ (ад лац. temperamentum належныя суадносіны частак, суразмернасць),
характарыстыка індывіда з боку яго дынамічных асаблівасцей: інтэнсіўнасці, хуткасці, тэмпу і рытму псіхічных працэсаў і станаў. Актыўнасць і эмацыянальнасць — кампаненты, якія прысутнічаюць у большасці класіфікацый і тэорый Т. Актыўнасць паводзін характарызуе ступень энергічнасці, імклівасці, хуткасці, а таксама маруднасці, інертнасці; эмацыянальнасць характарызуе асаблівасці працякання эмоцый, пачуццяў, настрояў і іх якасць. Адрозніваюць уласна Т. як пэўнае ўстойлівае спалучэнне псіхадынамічных якасцей, што праяўляюцца ў дзейнасці і паводзінах, і яго арганічную аснову. Вядомы 3 асн. сістэмы тлумачэнняў сутнасці Т. Першая (гумаральная) звязвае стан арганізма з суадносінамі розных вадкасцей, у выніку чаго вылучаюцца 4 тыпы Т.: сангвінічны, халерычны, меланхалічны, флегматычны (Гіпакрат, К.Гален і інш.). Другая (канстытуцыянальная) грунтуецца на адрозненнях у канстытуцыі арганізма (Э.Крэчмер, У.Шэлдан і інш.). Трэцяя звязвае Т. з дзейнасцю цэнтр.нерв. сістэмы Паводле вучэння І.П.Паўлава вылучаюцца 3 асн. ўласцівасці нерв. сістэмы (сіла, ураўнаважанасць, рухомасць узбуджальнага і тармазнога працэсаў) і 4 асн. іх спалучэнні (4 тыпы вышэйшай нерв. дзейнасці): моцны, ураўнаважаны, рухомы; моцны, ураўнаважаны, інертны; моцны, неўраўнаважаны; слабы. Першаму тыпу адпавядае Т. сангвініка, другому — флегматыка, трэцяму — халерыка, чацвёртаму — Т. меланхоліка. Даследаванні Б.М.Цяплова і У.Дз.Небыліцына паказалі, што колькасць камбінацый значна большая. Аднак 4 тыпы Т. як найб. абагульненыя выкарыстоўваюцца для вывучэння індывідуальнасці. Т. адносна ўстойлівы і амаль не мяняецца пад уздзеяннем асяроддзя і выхавання, аднак ён мяняецца ў антагенезе. Уласцівасці Т. могуць спрыяць або процідзейнічаць фарміраванню пэўных рыс асобы.
ТЭМПЕРАТУ́РА (ад лац. temperatura нармальны стан),
фізічная велічыня, якая характарызуе стан тэрмадынамічнай раўнавагі макраскапічных фіз. сістэм Абазначаецца t або T (абсалютная тэмпература) Вымяраецца кантактнымі і бескантактнымі метадамі з дапамогай тэрмометраў, пірометраў, тэрмапар і інш. паводле змены пэўнага параметра тэрмаметрычнага рэчыва, напр., аб’ёму, ціску, эрс. Адзінка вымярэння ў розных тэмпературных шкалах — градус (у СІ — кельвін). Дыяпазон Т. розных фіз. з’яў (у эксперыментах і разліках) ад абсалютнага нуля да 1032 К.
У замкнёнай тэрмадынамічнай сістэме, якая знаходзіцца ў стане раўнавагі тэрмадынамічнай, Т. ўсюды аднолькавыя. Калі Т. асобных частак сістэмы розная, адбываецца пераход энергіі (цеплаперадача) ад больш нагрэтых частак да менш нагрэтых, што вядзе да выраўноўвання Т. У раўнаважных умовах Т. прапарцыянальная сярэдняй кінетычнай энергіі часціц цела (гл.Статыстычная фізіка) і вызначае размеркаванне часціц, што ўтвараюць дадзеную сістэму, па ўзроўнях энергіі (гл.Больцмана статыстыка), а таксама па скарасцях (гл.Максвела размеркаванне), ступень іанізацыі рэчыва, поўную аб’ёмную шчыльнасць выпрамянення (гл.Стэфана—Больцмана закон выпрамянення) і інш.
Літ.:
Линевег Ф. Измерение температур в технике: Справ.: Пер. с нем. М., 1980;
параметр, які характарызуе выпрамяненне і цеплавы стан скопішчаў матэрыі, зорак, туманнасцей. Вызначаецца шляхам даследаванняў выпрамянення, заснаваных на некаторых тэарэт. меркаваннях і мадэльных уяўленнях; у прыватнасці, дапускаецца, што асяроддзе знаходзіцца ў раўнавазе тэрмадынамічнай і да яго прымяняльныя законы выпрамянення абсалютна чорнага цела.
Адрозніваюць Т.: эфектыўную (мадэль абсалютна чорнага цела з эквівалентнымі памерамі і поўнай энергіяй выпрамянення), яркасную (мадэль абсалютна чорнага цела са спектрам выпрамянення, у вузкім інтэрвале частот такім самым, як у аб’екта), спектрафотаметрычную (мадэль абсалютна чорнага цела са спектрам, максімальна блізкім да рэальнага ва ўсім інтэрвале частот), кінетычную (гіпотэза пра максвелаўскі характар размеркавання скарасцей часціц) і інш. Паколькі рэальныя ўмовы на нябесных аб’ектах далёкія ад тэрмадынамічнай раўнавагі, вынікі вызначэння Т. рознымі метадамі могуць у значнай ступені адрознівацца (для стану тэрмадынамічнай раўнавагі ўсе метады даюць аднолькавае значэнне Т.).
тэмпература раўнаважнага фазавага пераходу вадкасці ў пару (кіпення) пры пастаянным ціску. Абазначаецца Tкіп або tкіп; у даведніках звычайна прыводзяць Т.к. рэчываў пры нармальным знешнім ціску (101 325 Па).