рэлігійнае вучэнне пра злых духаў, заснаванае на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў), а таксама пра спосабы пазбаўлення ад іх людзей, апанаваных д’яблам. Такімі спосабамі хрысціяне лічаць малітвы, заклінанні і пэўныя культавыя дзеянні па выгнанні д’ябла (экзарцызм). Гіст. Д. бярэ пачатак у першабытнай веры ў духаў. Найб. значэнне мае ў рэлігіях з дуалістычным падзелам Сусвету на свет дабра і зла (зараастрызм і маніхейства). У больш позніх рэлігіях, на якія паўплываў зараастрызм (іудаізм, хрысціянства, іслам і інш.), Д. з’яўляецца таксама важнай састаўной ч. веравучэння. Большасць вобразаў бел.нар. Д. дахрысціянскага паходжання. У Д., як і ў міфалогіі, з’явы навакольнага свету, адухоўленыя нар. фантазіяй, адлюстраваны ў выглядзе фантаст. істот. Дэманалагічныя ўяўленні звязваліся з прыроднымі з’явамі (духі прыроды), гаспадаркай і хатнім побытам (хатнія духі), нягодамі, хваробамі, прычым пераважалі вобразы злой сілы. Нар. фантазія надзяляла іх чалавечымі рысамі, знешне падобнымі да чалавека (пераважна на старога дзядка з сівой барадой). Сярод духаў прыроды вылучаліся лясун — гаспадар лесу, вадзянік — дух вады, палявік, жыцень — духі палёў; вылучалі лазавіка, багніка, што нібыта жылі ў лазняку, багне. Большасць павер’яў пра хатніх духаў звязана з уяўленнямі пра «апекуна» дома і гаспадаркі дамавіка; бытавалі таксама ўяўленні пра хлеўніка, гуменніка, лазніка, ёўніка (апошняму часта ахвяроўвалі сноп жыта, каб не спаліў ёўню). Хваробы, паводле павер’яў, чынілі цётухны (увасаблялі ліхаманку), крыксы, начніцы (увасаблялі дзіцячыя хваробы), маровая панна (увасабляла мор, эпідэмію). Увасабленнем трывожнага сну была мара. Найб. пашыраным у нар. Д. быў вобраз чорта, які лічыўся прычынай усякай бяды, няшчасця, зла; быў падобны на д’ябла і служыў яго сінонімам. У канцы 19 — пач. 20 ст. вобразы нар. Д. страцілі рэліг. значэнне і засталіся ў фальклоры як персанажы нар.маст. фантазіі (трапляюцца пераважна ў былічках і чарадзейных казках).
ДЭМАНСТРА́ЦЫЯ ў біялогіі, 1) стэрэатыпныя акты паводзін жывёл, якія адыгрываюць ролю розных сігналаў у іх узаемаадносінах. Набор характэрных рухаў цела, поз і гукаў, што выкарыстоўваюцца асобінамі дадзенага віду ў якасці сігналаў пагрозы, прымірэння, прывітання, запрашэння да спароўвання і інш., зрэдку вылучаецца ў асобную катэгорыю дэманстрацыйных паводзін. Д. вывучае эталогія. 2) Яркая афарбоўка жывёл, якая робіць іх прыкметнымі на фоне навакольнага асяроддзя; адзін з тыпаў ахоўнай афарбоўкі і формы (мімікрыя). Садзейнічае поспеху ў барацьбе за існаванне — выжыванню і ўзнаўленню. Д. мае вял.біял. значэнне ва ўзаемаадносінах жывёл у біяцэнозах.
вызначэнне лініі дзярж. граніцы на мясцовасці шляхам устанаўлення пагранічных знакаў на падставе дакументаў аб дэлімітацыі граніц. Ажыццяўляецца змешанымі камісіямі, якія ствараюцца дагаворнымі бакамі на парытэтных пачатках.
пратэст, просьба або перасцярога па якім-н. пытанні, заява ўрада ці ведамства замежных спраў адной дзяржавы іншай дзяржаве. Можа быць выказаны ў ноце, мемарандуме і інш.
у Стараж. Грэцыі назва насельніцтва вобласці (ці самой вобласці), а таксама супольнасць паўнапраўных грамадзян у адрозненне ад рабоў, метэкаў, перыэкаў і інш. У гамераўскую (11—9 ст. да н.э.) і архаічную (8—6 ст. да н.э.) эпохі Д. называлі нар. масы ў адрозненне ад радавой арыстакратыі — эўпатрыдаў, у 6—5 ст. да н.э. разам з сял. насельніцтвам — частку гар. (рамеснікі, гандляры), з канца 5—4 ст. — бедную (пераважна гар.) частку насельніцтва.
ДЭМАСФЕ́Н (Demosthenes; каля 384, п-аў Атыка, Грэцыя — 12.10.322 да н.э.),
старажытнагрэчаскі паліт. дзеяч і прафес. прамоўца. Выступаў супраць захопніцкай палітыкі Македоніі і яе цара Філіпа II («філіпікі»), пасля чаго стаў прызнаным лідэрам Афін (341). Дамогся стварэння антымакед. кааліцыі стараж.-грэч. полісаў. У 330 да н.э.ўзнаг. афінянамі ганаровым залатым вянком. Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323) зноў заклікаў да барацьбы супраць Македоніі. У выніку паражэння антымакед. кааліцыі ў Ламійскай вайне (323—322 да н.э.), ратуючыся ад праследавання, скончыў самагубствам. Захаваліся тэксты каля 60 прамоў, якія прыпісваюцца Д.
позні від іерагліфічнага егіпецкага пісьма для хуткага запісу на папірусе вял. тэкстаў. Д.п. прыйшло на змену іератычнаму пісьму каля 6—7 ст. да н.э. і заставалася пісьмом егіпцян да 3 ст.н.э., калі змянілася копцкім пісьмом і значэнне іерогліфаў было забыта. У 1799 каля г. Разета (дэльта Ніла) знойдзены т.зв. Разецкі камень, на якім былі высечаны 2 іерагліфічныя надпісы і 1 на стараж.грэч. мове; адзін з іерагліфічных надпісаў выкананы манументальнымі іерогліфамі, другі — Д.п. У 1822 франц. вучоны Ж.Ф.Шампальён расшыфраваў іх і прыйшоў да высновы, што Д.п. максімальна набліжана да фанетычнага пісьма і складаецца з 3 відаў знакаў: ідэаграфічных, фанетычных і дэтэрмінатываў.