Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ВЕ́КТАРНЫ ЗДАБЫ́ТАК вектараў a і b⃗, вектар c⃗, модуль якога роўны плошчы паралелаграма, пабудаванага на вектарах a і b⃗, перпендыкулярны плоскасці гэтага паралелаграма і накіраваны так, што вектары a, b⃗ і c⃗ утвараюць правую тройку. Абазначаецца c⃗ = [a b⃗] або c⃗ = a × b⃗. Уведзены У.Гамільтанам (1853). Выкарыстоўваецца ў геаметрыі, механіцы і фізіцы. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.

т. 4, с. 64

ВЕ́КТАР-ПАТЭНЦЫЯ́Л,

гл. Патэнцыялы электрамагнітнага поля.

т. 4, с. 64

ВЕ́КТАР-ФУ́НКЦЫЯ,

вектарная функцыя, функцыя, значэнні якой з’яўляюцца вектарамі. У трохмернай прасторы раўназначная заданню 3 скалярных функцый, якія адпавядаюць каардынатам вектара. Вектарамі-функцыямі з’яўляюцца, напр., радыус-вектар рухомага матэрыяльнага пункта, напружанасць эл. поля, магнітная індукцыя. Калі ўсе вектары маюць агульны пачатак, то канцы вектараў утвараюць гадограф вектар-функцыі.

т. 4, с. 64

ВЕ́КУА Ілья Нестаравіч

(6.5.1907, с. Шэшэлеты, Абхазія — 2.12.1977),

савецкі матэматык і механік. Акад. АН СССР (1958; чл.-кар. 1946). Акад. АН Грузіі (1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Тбіліскі ун-т (1930). Працаваў у АН СССР, АН Грузіі (з 1972 прэзідэнт). У 1959—64 рэктар Новасібірскага, у 1965—72 Тбіліскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і іх дастасаванні да рашэння ўраўненняў матэм. фізікі. Адкрыў і даследаваў новы клас нефрэдгольмавых эліптычных краявых задач. У галіне механікі прапанаваў новы варыянт матэм. тэорыі пругкіх абалонак. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1984. Ленінская прэмія 1963.

Тв.:

Основы тензорного анализа и теории ковариантов М., 1978;

Некоторые общие методы построения различных вариантов теории оболочек. М., 1982.

Літ.:

Комплексный анализ и его приложения: Сб. ст.: Посвящ. Акад. И.Н.Векуа к его семидесятилетию. М., 1978.

т. 4, с. 64

ВЕ́КШЫНСКІ Сяргей Аркадзевіч

(27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),

рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад. АН СССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.

т. 4, с. 64