рускі гістолаг, стваральнік навук. школы, адзін з заснавальнікаў эвалюц. гісталогіі. Акад.АНСССР (1943) i АМНСССР (1944). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907). З 1916 праф. Пермскага ун-та, з 1922 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1944 дырэктар Ін-та цыталогіі, гісталогіі і эмбрыялогіі АНСССР. Навук. працы па параўнальнай гісталогіі нерв. сістэмы, крыві, злучальнай тканкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1975). Скончыў Чкалаўскую ваен.авіяц. школу (1942), акадэміі Ваенна-паветр. (1951) і Генштаба (1960). На фронце з 1943. Пам. камандзіра штурмавога авіяпалка ст. лейт. З. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944: удзельнік штурму абароны праціўніка на рубяжы Віцебск—Орша, вызвалення Мінска, ліквідацыі мінскага «катла». Да 1982 у Сав. Арміі.
ЗАВАРЫ́ЦКІ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.3.1884, г. Уфа, Башкортастан — 23.7.1952),
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1909). У 1939—41 дырэктар Ін-та геал. навук АНСССР. У 1944—52 арганізатар і дырэктар Лабараторыі вулканалогіі АНСССР. У 1946—49 акад.-сакратар аддз.геал.геагр. навук АНСССР. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі і геалогіі рудных радовішчаў. Вывучаў патухлыя вулканы Арменіі, стараж. вулканізм Урала, вулканы Камчацка-Курыльскай дугі. Распрацаваў навук. кірунак у петраграфіі — петрахімію. Яго імем наз. мінерал заварыцкіт. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.
бел.нар. танец, блізкі да «Мяцеліцы». Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Танцоры, нагнуўшыся, парамі прабягаюць пад ручніком, які трымае ў выглядзе аркі адна з пар. Аснова танца — слізготны рух «кроку-бегу» з імклівымі паваротамі і чаргаваннем пар, якія выбягаюць з-пад аркі направа і налева, што стварае ілюзію ўрагану, мяцеліцы.
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дахнарка, за 16 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,32 км2, даўж. 1,3 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,3 км2. Схілы катлавіны выш. 2—5 м (на Пн да 10 м), на У і Пн параслі лесам і хмызняком, на 3 разараныя.
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,59 км2, даўж. 1,9 км, найб.шыр. больш за 1 км, найб.глыб. 2,4 м, даўж. берагавой лініі 5,5 км. Пл. вадазбору 11,6 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком. На 3 забалочаная пойма шыр. да 200 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана пяскамі, апясчаненымі глеямі і сапрапелем. Зарастае.
старадаўні земляробчы абрад у беларусаў і інш. славянскіх народаў. Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў, выполвалі ў гэтым месцы траву, надломлівалі сцябліны, скручвалі іх з кавалачкам хлеба з соллю і прыціскалі да зямлі. Паводле павер’я, заставаліся зімаваць у гэтых каласках жыцень і інш. збожжавыя духі, якія давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем. Лічылася, што сіла з «барады» перадасца зямлі і забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе.
назва ў бел. летапісах 15—17 ст. тэрыторыі каля р. Вілія ў больш раннія часы. Дакладнае месцазнаходжанне не вызначана. У «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» і Хроніцы Быхаўца гаворыцца, што жамойцкія князі рухаліся па З.з. з ПнЗ на Пд і ПдУ, гэта значыць па тэр. на Пд ад р. Вілія. У некат. месцах летапісаў гэта тэр. названа Завілейскай Літвой. У інш. летапісах пад З.з. разумелі правабярэжжа Віліі (на Пн ад яе).