ЗАЛЯГА́ННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
прасторавае размяшчэнне, форма і ўзаемаадносіны геалагічных цел у зямной кары. Вызначаецца элементамі залягання (распасціранне, напрамак і вугал нахілу слаёў або пластоў), якія вымяраюцца горным компасам. Для асадкавых парод характэрна пластападобная форма, першапачаткова блізкая да гарыз. залягання. Вулканічныя пароды залягаюць у выглядзе пластоў патокавай і покрыўнай формы. Магматычныя інтрузіўныя пароды ўтвараюць геал. целы (баталіты, штокі, дайкі, лакаліты, сілы і інш.). Метамарфічныя пароды залягаюць масівамі на вял. плошчы, ахопленай працэсамі метамарфізму. Адрозніваюць непарушанае (нармальнае) і парушанае З.г.п., а таксама згоднае (калі слаі фарміраваліся ў нармальнай узроставай паслядоўнасці) і нязгоднае (стратыграфічны перарыў або размыў горных парод; вуглавая нязгоднасць — калі маладыя асадкі залягаюць над пародамі, змятымі ў складкі, ці манаклінальна нахіленымі).
У.І.Шкуратаў.
т. 6, с. 518
ЗАЛЯШНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,36 км2, даўж. 820 м, найб. шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км2. Схілы катлавіны выш. 10—12 м, пераважна пад хмызняком, на 3 і Пн часткова разараныя. На 3 выцякае р. Агнеш.
т. 6, с. 518