Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

свянці́ць гл. свяціць II

свянцо́ны рэл. éingeweiht, éingesegnet

Свянця́ны мн. гіст. гл. Швянчоніс

свярбе́ць júcken vi;

яму́ свярбі́ць у но́се ihn [ihm] juckt die Náse;

◊

мне ру́кі свярбя́ць (нешта зрабіць) es juckt mich [mir] in den Fíngern;

яму́ свярбі́ць язы́к es brénnt ihm auf der Zúnge

свярдзёлак м. тэх. гл. свepдзeл

свя́та н.

1. Féier f -, -n Fest n -(e)s, -e; Féiertag m -(e)s, -e;

нацыяна́льнае свя́та Nationálfeiertag m;

са свя́там! fróhes Fest!, fróhen [schönen] Féiertag!;

2. (весялосць) Fréude f

свята́р м. царк. Príester m -s, -; Géistliche (sub) m -n, -n (духоўная асоба)

свя́тасць ж. рэл. Héiligkeit f -, перан. тс. Erhábenheit f -

святата́цтва н. рэл. Gótteslästerung f -, -en; перан. Fréfel m -s, -

святая́ннік м. бат. Hárt¦heu n -s