Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

знебыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да знябыцца.

зневажа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зневажальнага. Адценне зневажальнасці.

зневажа́льнік, ‑а, м.

Той, хто зняважыў, зневажае каго‑н. [Зеляной] не шэф жандараў, ён проста зневажальнік, патаемны брыдкаслоў і аматар адвесці душу. Караткевіч.

зневажа́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да зневажальнік.

зневажа́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны зняважыць, поўны знявагі; зняважлівы. Зневажальныя адносіны. Зневажальны тон. □ Марылька глянула на .. [Сцяпана] рэзкім зневажальным позіркам, абмінуўшы, адразу ж пабегла ўслед за матуляю. Кулакоўскі.

зневажа́нне і зневажэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць і стан паводле знач. дзеясл. зневажацца — зняважыцца. Зневажанне пачуццяў. □ У часе выпіўкі бацюшка шмат гаманіў пра адносіны сялян да царквы і зневажанне, якое ён церпіць ад парафіян. Чарот. — Еду не трэба, вось я табе прамыю твар крыху, рана твая і загоіцца. Васілька адчуваў сябе крыху пакрыўджаным за такое зневажэнне яго раны. Лынькоў.

зневажа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да зневажаць.

зневажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зняважыць.

зневажэ́нне,

гл. зневажанне.

зне́куль, прысл.

Разм. Тое, што і аднекуль. І бягуць, і бягуць знекуль хвалі, без канца, без пачатку бягуць. Машара.