Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зно́йдзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад знайсці.

знос 1, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці (у 1–5 знач.).

знос 2, ‑у, м.

Псаванне ў працэсе дзейнасці, выкарыстання і пад. Знос аўтапакрышак. □ — Нельга дапускаць, каб абсталяванне працавала на знос. Шыцік.

•••

Зносу няма чаму гл. няма.

зно́сак, ‑ска, м.

1. Маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо.

2. перан. Пра слабага, нікуды не вартага чалавека. — А мы зноскі якія, ці што? Не здолеем абсадзіць якіх дваццаць — трыццаць кіламетраў? Дубоўка.

зносаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць (матэрыялу, дэталі машыны і пад.) не паддавацца зношванню. Зносаўстойлівасць керамікі.

зносаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які валодае зносаўстойлівасцю. Зносаўстойлівы сплаў.

зно́сіны, ‑сін; адз. няма.

1. Узаемныя адносіны, дзелавая, сяброўская сувязь. Зносіны з замежнымі дзяржавамі. Зносіны з людзьмі. Гандлёвыя зносіны. □ У сталовай кардоннай фабрыкі.. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.

2. Сродкі перамяшчэння, сувязі. Шляхі зносін. Чыгуначныя зносіны.

зно́сіцца 1, ‑сіцца; незак.

Зал. да зносіць.

зно́сіцца 2, зношуся, зносішся, зносіцца.

Незак. да знесціся ​2.

зно́сіць, зношу, зносіш, зносіць.

Незак. да знесці ​1.

зно́ска, ‑і, ДМ зносцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці ​1 (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Дадатковы тэкст, змешчаны пад асноўным у самым нізе старонкі. Зрабіць зноску.

зноў, прысл.

1. Яшчэ раз, другі раз; ізноў. Вясна, вясна Жаданая! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. Колас. Чалавек змаўкаў на хвіліну, потым зноў пачынаў сваё. Лынькоў.

2. Таксама; да таго ж, апрача таго. — У нас быў сёння жаночы сход... І ведаеш, што мы пастанавілі? Арганізаваць калгас... — Я ведаю, гэта зноў Зеленюкова работа. Зарэцкі. Уплаў — не пойдзеш: зноў Ліда з малой, зноў перашкода. Брыль.