зды́мак і зні́мак, ‑мка, м.
Адбітак каго‑, чаго‑н., атрыманы шляхам фатаграфавання. Зрабіць здымак. Рэнтгенаўскі здымак. □ Нехта з прысутных навёў на касманаўтаў фотаапарат. Пазней, пасля адлёту карабля, гэты здымак абляціць усе газеты свету. Шыцік. — А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя знімкі, хачу купіць апарат. Колас.
зніжа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для паніжэння напружання току. Зніжальная падстанцыя.
2. Звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія маюць адценне пагарды, знявагі. Зніжальны суфікс.
зні́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знізіць.
2. у знач. прым. Дрэнны, прыгнечаны. Заставацца доўгі час у стане зніжанага настрою і няпэўнасці было не ў характары настаўніка, і ён, як мог, стараўся адагнаць прыкрыя думкі. Колас.
зніжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да знізіцца.
2. Зал. да зніжаць.
зніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да знізіць.
зніжэ́нне, ‑я. н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніжаць — знізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зніжацца — знізіцца.
зні́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад знізаць.
зніза́цца, зніжацца; зак.
Разм. Злучыцца, змацавацца пры знізванні, нанізванні.
зніза́ць, зніжу, зніжаш, зніжа; зак., што.
Разм. Нанізваючы на нітку, дроцік і пад., злучыць. Знізаць бісер. // Зрабіць знізваннем, нанізваннем. Знізаць каралі.
зні́званне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. знізваць — знізаць.