злюбі́цца, злюблюся, злюбішся, злюбіцца; зак.
Разм.
1. Палюбіць адзін аднаго. Смерць іх толькі і разлучыць — Так злюбіліся яны. Колас. [Паўлінка:] Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Купала.
2. Спадабацца, прыйсціся каму‑н. да душы; палюбіцца. Сцерпіцца — злюбіцца. Прыказка.
злю́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ злюцы, Т злюкай, ж.
Разм. Дужа сярдзіты, злы чалавек. — Ух, злюка! — зацмокаў языком Ахметка, калі Гошка расказаў яму, як сустрэла іх жонка электрыка. Даніленка.