Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зензу́бель, ‑я, м.

Спец. Сталярная прылада ў форме гэбля, якой робяць пазы і фальцы ў дошках.

[Ад ням. Simshobel.]

зені́т, ‑у, М ‑ніце, м.

1. Найвышэйшы пункт неба над галавой наглядальніка. Сонца стаяла ў зеніце, і яго праменн[е] падал[а] проста на .. галовы. Шамякін.

2. перан. Вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго‑н. Зеніт славы.

[Фр. zénith з араб.]

зені́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Зенітная гармата. Аўтаматычная зенітка. □ У той час, калі самалёты рабілі сваю брудную справу, па іх пачалі страляць зеніткі. Васілёнак.

зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.

зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.

зені́тчык, ‑а, м.

Ваеннаслужачы зенітнай часці. Уяўляла [Ганна Сяргееўна] смелых людзе дзяжурылі на дахах дамоў, зенітчыкаў, што з кулямётаў білі па варожых сцярвятніках. Няхай.

зені́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да зенітчык.

зе́нкер, ‑а, м.

Спец. Рэжучы інструмент для апрацоўкі адтулін у металічных, пластмасавых і пад. дэталях.

[Ням. Senker.]

зенкерава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зенкераваць.

зенкерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Апрацоўваць зенкерам сценкі адтулін.

зе́нкі, ‑нак; адз. зенка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Вочы. [Зося:] — Ого, дзе ты аслепнеш. Такія зенкі, што і ўночы бачаць. Дуброўскі.