зву́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць звужанага. Звужанасць тэматыкі.
зву́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад звузіць.
2. у знач. прым. Зменшаны, вузкі. Часам нешта атрымлівалася і няблага, і Крэйдзік нават ухвальна ківаў галавою, але ў звужаных вачах і строга падціснутых вуснах майстра таілася незадаволенасць. Савіцкі.
звужа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звузіцца.
2. Зал. да звужаць.
звужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звузіць.
зву́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. звужваць — звузіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. звужвацца — звузіцца.
зву́жвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звузіцца.
2. Зал. да звужваць.
зву́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звузіць.
звужэ́нне, ‑я, н.
Звужанае, вузкае месца. — Падунскае звужэнне, — растлумачыў Ставу. — Там будзе плаціна. А вышэй — парогі. Савіцкі.
звузе́ць, ‑ее; зак.
Стаць вузкім або вузейшым. Пругкі барвова-белы струмень гарачага металу крыху звузеў, каціўся марудна, і Барашкін стаў ля штурвала печы. Савіцкі.
зву́зіцца, ‑зіцца; зак.
1. Стаць вузкім або вужэйшым. Вочы звузіліся. □ Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прыпыленымі канавамі. Быкаў.
2. перан. Паменшыцца, скараціцца. Пасля ўказу польскіх магнатаў у 1696 годзе аб забароне друкавання на беларускай мове літаратурнае жыццё Беларусі прыкметна звузілася. «Полымя».