зва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Разм. Прывабіць, спакусіць. [Юлю] ахапіў жах — гэта ж не хто, а яна звабіла дзяцей, завяла іх на каланчу... Сачанка.
зва́блівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прывабны, спакуслівы. [Альшэўскі] рушыў у бор, які зваблівай сцяной сінее на даляглядзе. Навуменка.
зва́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Тое, што і звадка.
•••
Ні да рады, ні да звады гл. рада.
звадзі́ць, зваджу, зводзіш, зводзіць; зак., каго-што.
Адвесці куды‑н. і прывесці назад; дапамагчы схадзіць куды‑н., пабыць дзе‑н. Звадзіць хворага к доктару. □ Як конь астыў, [Міхал] зводзіў яго пад студню напаіць і ўсыпаў яму аўса. Чорны.
звадзяне́ць, ‑ее; зак.
Стаць вадзяністым. Чарніла звадзянела.
зва́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Склока, сварка. На што ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і гора, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор? Багдановіч.
звадкава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. звадкаваць.
звадкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад звадкаваць.
2. у знач. прым. Ператвораны ў вадкі стан. Звадкаваны газ.
звадкава́цца, ‑куецца; зак.
Перайсці ў вадкі стан.
звадкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Перавесці, ператварыць у вадкі стан. Звадкаваць аміяк.