звод 1, ‑у, М ‑дзе, м.
Разм. Выміранне, знікненне каго‑, чаго‑н. І была.. [груша] такая магутная і свежая.., што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца. Караткевіч. — На ўсё пайшоў звод, — з нейкай маркотай заключыў паляшук і змоўк, аб чымсьці задумаўшыся. Колас.
звод 2, ‑у, М ‑дзе, м.
Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, што злучае сцены, апоры якога‑н. збудавання; скляпенне. Звод аркі. □ Жалезны лямант і скрыгат узлятаюць аж пад высокія зводы даху і адтуль ападаюць ужо сцішаным рэхам. Сабаленка. Цяпер агледзець можна печ, як ляльку, Усе карнізы, нішы, под і звод, І той пяколак, дзе шукаць запалку, Калі куранты данясуць свой звон. Пысін.
звод 3, ‑у, М ‑дзе, м.
Сукупнасць тэкстаў, дакументаў і пад., сабраных разам і размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Звод законаў. Звод правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. □ Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна. Лужанін.
звод 4, ‑у, М ‑дзе, м.
Рэдакцыя рукапіснага тэксту, якая адрозніваецца ад іншых сціскаў гэтага помніка асаблівасцямі мовы. Стараславянскі помнік рускага зводу.
зво́ддалеку і зво́ддалек, прысл.
Разм.
1. Тое, што і зводдаль (у 1 знач.). Колышаў яшчэ зводдалеку заўважыў, што ў лагеры ідзе звычайнае жыццё. Мележ.
2. Тое, што і зводдаль (у 2 знач.). [Сымон] назіркам, як баючыся, рушыў за [дзяўчынай] зводдалеку. Чорны.
зво́ддаль, зво́ддалі і зво́ддаля, прысл.
1. З далёкай адлегласці; здалёку. Моўчкі далучыўшыся да астатніх, Пятро і сакратар райкома пачалі пазіраць за падзеямі зводдаль. Ваданосаў. [Сярод азярцо] густа тырчаць купіны, так што, калі глядзець зводдалі, дык здаецца, там наогул няма ніякай вады... Шуцько. Сілівон пайшоў назад. Заклапочаная Аксіння, якая зводдаля ўвесь час пазірала за ім, спаткала яго на вуліцы. Лынькоў.
2. На некаторай адлегласці; у аддаленні. Зводдаль ад жыллёвых будынкаў — цэлая сістэма будынкаў гаспадарчых. Зарэцкі.
зво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Незак. да звесціся.
2. Зал. да зводзіць.
зво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Незак. да звесці.
зво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Дакумент, у якім сабраны і зведзены разам звесткі пра што‑н. Зводка пагоды. Аператыўная зводка. □ І Лялькевіч мусіў пераказваць апошнія зводкі Саўінфармбюро, якія тыдзень назад Анатоль прынёс з атрада. Шамякін.
зво́днік, ‑а, м.
Той, хто займаецца зводніцтвам. А зводнік зводдаль наглядае, Як пры дзяўчыне хлопец тае. Бачыла.
зво́дніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да зводніка, зводніцтва.
зво́дніцтва, ‑а, н.
1. Карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у любоўную сувязь.
2. Пляткарства, нагаворы.
3. Падбухторванне да якіх‑н. дрэнных учынкаў.