Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зверына́, ‑ы і звяры́на, ‑ы, ж.

1. зб. Звяры. Лес быў вялікі і глухі, зверыны рознай ды птаства многа вадзілася. Чарнышэвіч. Рынулася наўцёкі звярына. Беглі, як ашалелыя, мядзведзі, ваўкі, дзікія козы, лісіцы. Пальчэўскі.

2. Разм. Вялікі звер. Арлоўскі ўстрапянуўся. Буйная звярына сама ішла на яго... Паслядовіч.

3. Тое, што і звер (у 2 знач.). Зверына, а не чалавек.

звя́га, ‑і, ДМ звязе, ж.

Разм.

1. Назойлівае прыставанне з просьбамі, напамінамі, патрабаваннямі. Кляновіч і Пяхота вялі гутарку з сакратаром.. і рабілі выгляд, што не чулі звягі Зашчамілы. Пестрак.

2. Надакучлівы брэх (сабакі). Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Прыказка.

звя́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Назойліва прасіць, напамінаць, патрабаваць. Трэба расплаціцца з панскім аканомам, каб не звязаў на кожным кроку пра доўг за вугаль. С. Александровіч.

2. Надакучліва брахаць (пра сабаку).

звяглі́васць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць звяглівага; надакучлівасць, назойлівасць. [Пацяроб] без ладу, з чыста бабскай звяглівасцю ўтыкаўся ў прамову кожнага. Зарэцкі.

звяглі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які надакучае сваім прыставаннем з просьбамі, напамінамі, патрабаваннямі. Да слыху Вікі пачалі даходзіць.. словы звяглівага інтэнданта. Вітка.

2. Брахлівы (пра сабаку).

звягло́, ‑а, м. і н.

Разм. Пра звяглівага чалавека.

звя́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да звягаць (у 2 знач.).

2. Неабдумана, неасцярожна сказаць што‑н.

звягня́, ‑і, ж.

Разм. Звяга. Ніхто звягні не любіць.

звяда́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. звядаць.

звяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вянуць, засыхаць.