1. Стаць вузкім або вужэйшым. Вочы звузіліся. □ Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прыпыленымі канавамі.Быкаў.
2.перан. Паменшыцца, скараціцца. Пасля ўказу польскіх магнатаў у 1696 годзе аб забароне друкавання на беларускай мове літаратурнае жыццё Беларусі прыкметна звузілася.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)