Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

склёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. склёпваць — скляпаць.

2. Месца, дзе скляпана што‑н.

склёпшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца склёпкай. Склёпшчык лістоў жалеза.

склёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. склёўваць — скляваць.

склёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да склёўваць.

склёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скляваць.

скліка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скліка́ць — склі́каць.

склі́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад склі́каць.

скліка́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да скліка́ць.

склі́каць, склі́чу, склі́чаш, склі́ча; зак., каго-што.

1. Паклікаць, запрасіць куды‑н. (усіх, многіх); паклікаўшы, сабраць дзе‑н. (усіх, многіх). З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей. Лынькоў.

2. Сабраць удзельнікаў (якога‑н. сходу, парады, калегіяльнага органа і пад.) для работы, дзейнасці. Склікаць канферэнцыю. □ Вярнуўшыся, Курловіч склікаў праўленне і ўсё калгаснае начальства. Дуброўскі. Пазнаёміўшыся са справаю, Сямён Пятровіч склікаў падрыхтоўчае пасяджэнне суда. Капусцін.

скліка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да склі́каць.

скло́ка, ‑і, ДМ склоцы, ж.

Сварка, непрыязныя адносіны на глебе дробных інтрыг, барацьбы асабістых інтарэсаў. І між людзьмі такія ёсць: Звядуць дваіх, паладзяць склоку, А потым збоку На цяганіну пазіраюць І рукі паціраюць. Корбан.