скло́ка, ‑і, ДМ склоцы, ж.

Сварка, непрыязныя адносіны на глебе дробных інтрыг, барацьбы асабістых інтарэсаў. І між людзьмі такія ёсць: Звядуць дваіх, паладзяць склоку, А потым збоку На цяганіну пазіраюць І рукі паціраюць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)