Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скрэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Змерзнуць, скарчанець. Пеця распальваў [яловыя лапкі] сам; у нас скрэплі рукі і былі што граблі. Пташнікаў.

скрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэсліць.

2. у знач. прым. Пакрыты рознымі лініямі, штрыхамі. Скрэсленая карта.

3. у знач. прым. Які мае многа паправак, закрэсліванняў. Канстанцін Міхайлавіч паказвае скрэсленае партызанскае апавяданне ў адным паважным выданні. Лужанін.

скрэ́слівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да скрэсліваць.

скрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скрэсліць.

скрэ́сліць, ‑лю, ‑літ, ‑ліць; зак., што.

Разм.

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, закрэсліць у многіх месцах. Скрэсліць увесь ліст паперы.

2. Унесці многа паправак. Скрэсліць рукапіс.

скуба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скубаць.

скубану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Аднакр. да скубці (у 1–5 знач.).

2. Разм. Параніць. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі. Навуменка.

3. перан. Разм. Урваць сабе, украсці. [Алена:] — А хто .. думае, каб даць нашаму калгасу менш, а скубануць з яго больш — дык няхай ён лепш нам не замінае. Паслядовіч.

скуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і скубці (у 1–4 знач.). Міканор скубаў .. [салому] жменя за жменяю, люта шпурляў убок — частка яе ляцела ўніз, частка заставалася на страсе, асобныя пасмы з радасцю хапаў, нёс вецер. Мележ.

скубе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. скубці (у 1–3 знач.).

ску́бены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скубці (у 2, 3 знач.).

2. у знач. прым. Пазбаўлены пер’я, поўсці і пад. Скубеная гусь. Скубены трус.