скрыша́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скрышальнага. Скрышальнасць удару.
скрыша́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае вялікую сілу, знішчальны. Скрышальны ўдар. Скрышальны агонь.
2. Моцны, глыбокі (пра пачуцці, перажыванні чалавека). Скрышальная нянавісць.
скры́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скрышыць.
скрышы́цца, ‑шыцца.
Зак. да крышыцца (у 1 знач.).
скрышы́ць, скрышу, скрышыш, скрышыць.
Зак. да крышыць (у 1, 2 знач.).
скрэ́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і скра́баць. Затое круглагаловы заядла скрэбаў лыжкай, аж звінела пасудзіна. С. Александровіч.
скрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэбці (у 2, 3 знач.).
2. у знач. прым. Такі, што скрэблі, чысцілі. Скрэбеная падлога.
3. у знач. прым. Чышчаны, абчышчаны (пра гародніну, рыбу).
скрэ́бень, ‑я, м.
Чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку пазваночных жывёлін.
скрэ́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. скрэбці (у 2–3 і 6 знач.).
скрэ́бла, ‑а, н.
Разм.
1. Скрабніца. Запаліўшы ліхтар, фурман чысціў скрэблам і шчоткай каня. Пальчэўскі.
2. Лапата для саскрабання чаго‑н., скрабок. Скрэбла зламалася.