Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міксі́ны, ‑аў, мн.

Падклас бяссківічных пазваночных жывёл класа кругларотых.

мікст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец.

1. Змешаны рэгістр пеўчага голасу, пераходны паміж грудным і галаўным рэгістрамі.

2. у знач. нязм. прым. Са змешаным саставам. Поезд-мікст. Вагон-мікст (вагон з купэ розных класаў).

[Ад лац. mixtus — змешаны.]

міксту́ра, ‑ы, ж.

Вадкае лякарства, прыгатаванае з некалькіх рэчываў. [Фельчар] паказаў бабулі, як класці кампрэс, параіў банькі, сказаў, што прышле з бацькам парашкоў і мікстуры. Брыль. Кансультант агледзеў Толю, сказаў, што ў яго ангіна, і прыпісаў таблеткі і нейкую мікстуру. Рунец.

[Ад лац. mixtura — сумесь.]