Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мі́чман, ‑а, м.

1. Воінскае званне старшынскага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР, якое існавала з 1940 да 1971 г. З 1972 года — воінскае званне ваеннаслужачых ВМФ СССР, якія, адслужыўшы абавязковую воінскую службу, наступілі ў якасці спецыялістаў у Ваенна-марскі флот. // Асоба, якая носіць такое званне.

2. Першы афіцэрскі чын у флоце царскай Расіі.

[Англ. midshipman.]

мі́чманка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Форменная шапка з казырком, якую носяць асобы малодшага і старшага каманднага саставу флота, а таксама цывільная шапка падобнай формы. А тут якраз Сашка заявіўся. Не ў мічманцы, а ў марской бесказырцы. Гроднеў.

мі́чманскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мічмана, належыць яму.

мічу́рынец, ‑нца, м.

Паслядоўнік навуковых метадаў біялогіі і вядзення сельскай гаспадаркі, заснаваных савецкім вучоным І. У. Мічурыным.

мічу́рынскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вучэння, заснаванага І.У. Мічурыным; створаны І.У. Мічурыным. Мічурынскія гатункі яблыкаў.