Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мізансцэ́на, ‑ы, ж.

Спец. Размяшчэнне дзеючых асоб і дэкарацый на сцэне ў розныя моманты выканання п’есы.

[Фр. mise in scéne.]

мізантрапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Схільны да мізантропіі; уласцівы мізантропу. Мізантрапічны чалавек.

мізантро́п, ‑а, м.

Чалавек, які пазбягае людзей, ненавідзіць іх.

[Грэч. misanthrōpia, ад miséō — ненавіджу і anthropōs — чалавек.]

мізантро́пія, ‑і, ж.

Непрыязныя, варожыя адносіны да людзей.

[Грэч. misanthrōpia, ад miséō — ненавіджу і anthropōs — чалавек.]

мізарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Худнець, чэзнуць; траціць належны выгляд. Вельмі ж ужо гаравала дачка. На вачах мізарнела і сохла. Сачанка. Станіслаў не прыязджаў у лес, і Галя.. неяк мізарнела. Сабаленка.

2. Разм. Рабіцца меншым, менш значным. Шынка найболей прыйшлася даспадобы «валачобнікам» і на вачах мізарнела ў сваіх памерах. Колас.

3. перан. Станавіцца нікчэмным, пустым.

мізэ́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мізэрнага. Як і заўсёды, спыніў .. [Клеманса] страх, адчуванне свае мізэрнасці. Чарнышэвіч.

мізэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі малы, нязначны. Вёска бедная. У большасці сялян надзелы вельмі мізэрныя. Сяргейчык. У батарэях рацыі засталіся апошнія мізэрныя рэшткі энергіі. Мележ. Сяргей .. востра адчуў, якія мізэрныя былі ўсе яго ранейшыя хваляванні ў параўнанні з тым, што рабілася цяпер у яго душы. Сіўцоў.

2. Схуднелы, худы. Мізэрныя, абарваныя стаялі сіроткі. Бядуля. Мікалай з замілаваннем глядзеў на .. [Верын] мізэрны маленькі твар. Дамашэвіч. // Чэзлы, чахлы (пра расліны). Абышоўшы пасевы ярыны, пастаяўшы каля мізэрнага жыта, .. [Шаманскі] падаўся на двор трэцяй брыгады. Дуброўскі.

3. перан. Які не мае належнага выгляду, убогі; бедны. У фае тэатра цыганскім табарам размясціўся калектыў са сваімі сем’ямі і мізэрнымі пажыткамі. Сяргейчык. Сляпянка некалі вылучалася сваімі мізэрнымі, падслепаватымі хатамі. Новікаў. // Несамавіты; дробны, малы. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка. Колас.

4. перан. З якім не лічацца, не паважаюць, які выклікае адмоўныя пачуцці; нікчэмны. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.

[Ад лац. miser — бедны.]