міс,
Назва незамужняй жанчыны і форма звароту да яе ў Англіі, Амерыцы (звычайна ставіцца перад прозвішчам або імем).
[Англ. miss.]
міс,
Назва незамужняй жанчыны і форма звароту да яе ў Англіі, Амерыцы (звычайна ставіцца перад прозвішчам або імем).
[Англ. miss.]
мі́са, ‑ы,
Вялікая міска.
мі́сачка, ‑і,
мі́сачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да міскі, місак.
мі́сіс,
Назва замужняй жанчыны і форма звароту да яе ў Англіі і ў Амерыцы (звычайна ставіцца перад прозвішчам або імем).
[Англ. mistress.]
мі́сія, ‑і,
1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго‑н.
2. Заданне, даручэнне.
3. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой‑н. дзяржаве звычайна на чале з пасланнікам, а таксама памяшканне, якое займае такое прадстаўніцтва.
4. Прадстаўнікі адной дзяржавы, якія пасылаюцца ў другую са спецыяльнай мэтай.
5. Місіянерская арганізацыя.
[Ад лац. missio — адпраўленне, пасылка.]
місіяне́р, ‑а,
Прапаведнік, які пасылаецца царквой для рэлігійнай прапаганды свайго веравызнання.
[Фр. missionnaire, ад лац. missio — пасылка.]
місіяне́рка, ‑і,
місіяне́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да місіянера, місіянераў і да місіянерства.
місіяне́рства, ‑а,
Дзейнасць, занятак місіянера.