Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геліятэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне сонечнымі праменямі.

[Ад грэч. hēlios — сонца і therapéia — лячэнне.]

геліятэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Прамысловае выкарыстанне сонечнай энергіі для тэхнічных мэт.

геліяфі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Раздзел астрафізікі, звязаны з вывучэннем праблем фізікі Сонца.

геліяцэнтры́зм, ‑у, м.

Тое, што і Геліяцэнтрычная сістэма свету (гл. сістэма).

[Ад грэч. hēlios — сонца і лац. centrum — цэнтр.]

геліяцэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на прызнанні Сонца цэнтрам планетнай сістэмы.

•••

Геліяцэнтрычная сістэма свету гл. сістэма.

гельмінтало́гія, ‑і, ж.

Навука аб чарвях-паразітах і аб захворваннях, што яны выклікаюць.

[Ад грэч. hélmins — чарвяк і lógos — вучэнне.]

ге́ма, ‑ы, ж.

Каштоўны камень з выразаным на ім надпісам або малюнкам.

[Лац. gemma.]

гемаглабі́н, ‑у, м.

Бялковае рэчыва ў саставе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і служыць пераносчыкам кіслароду ад органаў дыхання да ўсіх тканак арганізма.

[Ад грэч. háima — кроў і лац. globus — шар.]

гемараіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гемарою, уласцівы хвораму гемароем. Гемараідальны (шэра-жоўты) колер твару.

гемаро́й, ‑ю, м.

Хвароба застою крыві ў прамой кішцы, якая суправаджаецца расшырэннем вен і крывацёкам.

[Ад грэч. haimorros — крывацёк.]