Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

васьміканто́вік, ‑а, м.

Тое, што і васьміграннік.

васьміканто́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і васьмігранны.

васьмікла́снік, ‑а, м.

Вучань восьмага класа.

васьмікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да васьмікласнік.

васьмікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены восем разоў, павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем. У васьмікратным памеры.

васьміно́г, ‑а, м.

Марская драпежная жывёліна мешкападобнай формы цела з васьмю вялікімі шчупальцамі; спрут.

васьміпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з васьмі паверхаў. Васьміпавярховы будынак.

васьміпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагой восем пудоў. Васьміпудовы камень. // У які можна змясціць восем пудоў чаго‑н. Васьміпудовая скрыня.

васьміразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем. // Які адбываецца ў восем прыёмаў. Васьміразовая падкормка.

васьмісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да восемсот. Васьмісоты касмічны спадарожнік.