вадэві́ль, ‑я, м.
Жартоўная п’еса, у якой дыялогі чаргуюцца з песнямі. Чарот напісаў для тэатра вясёлыя народныя вадэвілі: «Мікітаў лапаць», «Сварыліся ды пажаніліся», «Слуцкая варона». Рамановіч.
[Фр. vaudeville.]
вадэві́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадэвіля. Вадэвільны жанр.