Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вашчы́цца, вошчыцца; незак.

Зал. да вашчыць.

вашчы́ць, вашчу, вошчыш, вошчыць; незак., што.

Тое, што і васкаваць. Вашчыць ніткі. Вашчыць паркет.

вашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вашчыць.

вашы́васць, ‑і, ж.

Паражонасць вошамі.

вашы́вец, ‑шыўца, м.

Разм. груб. Той, хто завашывеў; неахайны, брудны.

вашы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца вашывым.

вашы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Паражоны вошамі.

2. перан. Разм. груб. Ужываецца ў лаянкавых выразах. Чорт вашывы!

ваява́ць, ваюю, ваюеш, ваюе; незак.

1. Весці вайну супроць каго‑н. Ваяваць да перамогі. // Прымаць удзел у вайне. У імперыялістычную вайну Васіль Хамутоўскі ваяваў з Грыбоўскім у адной часці, жыў у адным акопе. Курто. Брэсцкая зямля ашаламіла разбэшчаных захопнікаў: ваявалі жывыя і мёртвыя, руіны стралялі ва ўпор. «Звязда».

2. перан.; з кім-чым. Змагацца, імкнуцца пераадолець што‑н.; дамагацца ажыццяўлення чаго‑н. З першых жа дзён Максіму прыйшлося ваяваць з сялянскаю кансерватыўнасцю, з неарганізаванасцю клінкоўскіх хлопцаў. Колас. Здалося, што машына пайшла трошкі лягчэй: некалькі кіламетраў можна праехаць, а там зноў прыйдзецца ваяваць са снегам. Кулакоўскі. Ваяваць за якасць работы з механізатарамі .. Ўладзіміру Верамейчыку давялося ўсё лета. Дуброўскі.

3. Разм. Сварыцца; варагаваць.

ваяво́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.

1. Гіст. На тэрыторыі Старажытнай Русі — начальнік войска, кіраўнік горада ці акругі.

2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 да 1939 года і ў Польшчы — кіраўнік ваяводства.

ваяво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваяводства, ваяводы.