Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

варсава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца варсаваннем.

варсава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да варсавальшчык.

варсава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. варсаваць.

варсава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад варсаваць.

варсава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да варсаваць.

варсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Спец. Рабіць варсістым, начэсваць ворс.

варсану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да варсаць.

варса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Тыкаць, пароць канцом чаго‑н. Калі мы пачалі варсаць у грубку палкамі, тхор палез у комін. «Маладосць».

варсі́ністы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты варсінкамі. Варсіністая абалонка.

варсі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Валасок ворсу.

2. Тонкі валасок на паверхні раслінных і жывёльных арганізмаў. Шырокая агрубелая далонь з цьмянымі варсінкамі і сінімі набраклымі вугламі [вен] адбілася на бліскучай паверхні кафейніка. Хадкевіч.

3. Спец. Мікраскапічны выраст на слізістай абалонцы тонкіх кішак, праз які ўсмоктваюцца пажыўныя рэчывы.