Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апраўда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўдаць.

2. Прызнанне падсуднага невінаватым; прыгавор суда, які адхіляе прад’яўленае падсуднаму абвінавачанне. Адвакат патрабаваў апраўдання падабароннага.

3. Довады, якімі можна апраўдаць каго‑, што‑н. [Паходня:] — Ты шукаеш апраўдання, Захаравіч, супакойваеш самога сябе. Хадкевіч. // Тлумачэнне, у якім прыводзяцца падставы, якія дазваляюць апраўдаць каго‑, што‑н. У Косці вырвалася міжволі ні то апраўданне, ні то просьба, ні то скарга. Карпюк.

апраўда́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апраўдаць.

2. у знач. прым. Які знаходзіць апраўданне ў чым‑н. Усё гэта радавала Ганну і выклікала апраўданую гордасць за мужа. Васілевіч.

апраўда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Даказаць сваю невінаватасць. Гарык памкнуўся быў апраўдацца, але слухаць яго доказы не было ўжо каму. Скрыпка.

2. Пацвердзіцца; аказацца правільным, не дарэмным. Здагадкі мае не апраўдаліся. Дзяўчынка аказалася працавітай. Асіпенка.

3. Акупіцца, атрымаць кампенсацыю. Выдаткі ўсе апраўдаліся.

апраўда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даказаць чыю‑н. невінаватасць. [Шашы] хацелася апраўдаць Максіма. Шамякін. // Вынесці прыгавор, які заключае прызнанне падсуднага невінаватым.

2. Даказаць магчымасць чаго‑н. [Лабановіч:] — Калі за прыродаю пайсці, то можна апраўдаць рознае глупства, асабліва, калі пры гэтым пачнеш яшчэ патураць сабе. Колас. // Паслужыць асновай для апраўдання чаго‑н. Памог выпадак, які паклаў канец ваганням Веры Антонаўны і крыху апраўдаў яе ў вачах Васіля Пятровіча. Карпаў.

3. Праявіць сябе вартым чаго‑н. Умей адважна, друг, змагацца І ворагаў перамагаць, Каб добры гонар сына працы Жыццём і смерцю апраўдаць. Глебка.

4. Кампенсаваць, акупіць. [Осіпава:] — Больш, хоць забі, не дам. А то і ягад сваіх не апраўдаю. Пятніцкі.

5. Афіцыйна пасведчыць дакументамі зробленым выдаткі.

апра́ўдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апраўдацца.

2. Тлумачыць свае паводзіны, учынкі. — Якраз з Алесем Садовічам на станцыі з’ехаліся і разам дадому ішлі, — як бы апраўдваўся Лабановіч за свой «парожні» выгляд. Колас.

3. Зал. да апраўдваць.

апра́ўдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да апраўдаць.

2. Абараняць каго‑н., даказваючы яго невінаватасць, справядлівасць яго ўчынкаў і паводзін. — Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, — апраўдвала Вашамірскага бабуля. Бядуля.

апра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аправіць.

2. Спец. Прыстасаванне для замацавання на металарэзных станках інструменту або дэталі.

апраўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўляць — аправіць.

апра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аправіць.

апраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аправіцца.

2. Зал. да апраўляць.