Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Рабіць шум, скрабучы, драпаючы чым‑н. Скрабаюць мышы.

скрабе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. скрэбці (у 2, 3 знач.).

скрабко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае скрабок (у 2 знач.). Скрабковы транспарцёр. Скрабковы канавакапальнік.

скрабло́, ‑а, н.

Тое, што і скрэбла.

скрабні́к, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца скрабеннем чаго‑н. Скрабнік аўчын.

скрабні́ца, ‑ы, ж.

Металічная шчотка для чысткі коней. Коней і кароў шаравалі скрабніцамі і шчоткамі. Бядуля.

скрабо́к, ‑бка, м.

1. Вострая лапатка для саскрэбвання чаго‑н. Скрабок для снегу. □ У горадзе штодзень на тратуарах Вішчаць, скрыгочуць раніцай скрабкі. Тармола. Сотні мужчын, жанчын.., узброеныя рыдлёўкамі і спецыяльна зробленымі ў кузні скрабкамі, капалі і зграбалі вільготны іл. Паслядовіч.

2. Вялікі туфель з вострым краем для чэрпання грунту або якога‑н. сыпкага матэрыялу. Скрабок аўтапагрузчыка. □ Праз паўтары-дзве мінуты бункер напоўніўся, электраматор змоўк, і зноў нерухома застылі скрабкі, замерла саляная гурба. Чаркасаў.

скрабяну́ць, ‑бяну, ‑бянеш, ‑бяне; ‑бянём, ‑беняце; зак.

Аднакр. да скрэбці. Падаў [дзед] хлопцу вялую руку і скрабянуў чамусьці па яго далоні скурчаным каравым пальцам. Брыль. Тое, што сказаў Тарас, раптам скрабянула яго [Лоўгача] самалюбства. Савіцкі.

скра́двацца, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася. Карпаў. // Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі. Шынклер.

2. Зал. да скрадваць.

скра́дваць, ‑ае; незак., што.

Рабіць невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Таксама была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а нейк скрадваў яго і казаў «й». Колас. Цемра скрадвала далі, і здавалася, што тут нейкае дзікае бязлюддзе. Марціновіч. // Рабіць больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Сама сцежка была мяккая тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны.