Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ватэрпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ватэрпола. Ватэрпольны мяч.

ва́тэршчык, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на ватэрмашыне.

ва́тэршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да ватэршчык.

ват-гадзі́на, ‑ы, ж.

Адзінка вымярэння работы электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца за адну гадзіну пры магутнасці току ў адзін ват.

ват-секу́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Адзінка вымярэння работы электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца за адну секунду пры магутнасці току ў адзін ват.

ваўкава́тасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць ваўкаватага.

ваўкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Падобны па свайму выгляду на воўка. Ваўкаваты сабака кідаецца на Гудзілку і хапае яго за каўнер. Колас.

2. Нелюдзімы, хмуры, суровы. Калі Андрэй Піліпавіч быў гаваркі, гасцінны, дык яго жонка нейкая ваўкаватая. Сабаленка.

ваўкада́ў, ‑дава, м.

Вялікі паляўнічы сабака. Вялізны, з падпалінамі на баках, ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. Быкаў.

ваўкала́к, ‑а, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень. Не адну байку праслухалі.. [маладыя] ад старэйшых начлежнікаў аб розных страхах, аб чарцях і ведзьмах, аб ваўкалаках і мерцвяках. Чарот.

•••

Глядзець ваўкалакам гл. глядзець.

ваўкалю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Міфічная істота, напалову чалавек, напалову воўк; чалавекавоўк.