Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шасцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца, існуе шэсцьсот год. Шасцісотгадовы перыяд.

2. Які мае адносіны да шасцісотгоддзя (у 2 знач.). Шасцісотгадовы юбілей горада.

шасцісотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсцьсот год.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося шэсцьсот год назад.

шасцісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да шэсцьсот.

шасціство́льны, ‑ая, ‑ае.

З шасцю стваламі (пра зброю). Нямецкія часці з гарматамі і танкамі, з шасціствольнымі мінамётамі вялі страшэнны агонь. Кулакоўскі.

шасцісто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з шасці вершаваных стоп. Шасцістопны ямб.

шасціты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да шэсць тысяч.

2. Які складаецца з шасці тысяч адзінак. Шасцітысячны атрад.

3. Разм. Коштам у шэсць тысяч рублёў. Шасцітысячны гарнітур.

шасціцалёвы, ‑ая, ‑ае.

Памерам у шэсць цалей. Шасціцалёвыя цвікі.

шасція́русны, ‑ая, ‑ае.

З шасцю ярусамі, гарызантальна размешчанымі адзін пад другім. Шасціярусная зорная тэраса.

шасць, выкл. у знач. вык.

Разм. Тое, што і шась (у 2 знач.). А тут раптоўна шэф вярхом аднекуль — шасць: Цікава паглядзець — а як страляе часць? Ці вока вернае, ці цвёрдая рука У чырвонага стралка? Крапіва. Нарэшце я рашыў даведацца, у чым справа. Падкраўся, дзверы — шасць — направа... І што б вы думалі? — пацук Скакаў па клавішах, мярзотнік, жартаўліва Іграў, што проста дзіва! Корбан.

шасцярны́, ‑ая, ‑ое.

Павялічаны ў шэсць разоў.