дыяста́з, ‑у,
1. Арганічнае злучэнне, што належыць да групы ферментаў і выклікае ператварэнне крухмалу ў цукар.
2. Разыходжанне дзвюх касцей у суставе з-за намнажэння ў ім вадкасці.
[Ад грэч. diastasis — раз’яднанне.]
дыяста́з, ‑у,
1. Арганічнае злучэнне, што належыць да групы ферментаў і выклікае ператварэнне крухмалу ў цукар.
2. Разыходжанне дзвюх касцей у суставе з-за намнажэння ў ім вадкасці.
[Ад грэч. diastasis — раз’яднанне.]
дыятані́чны, ‑ая, ‑ае.
Размешчаны паслядоўна ад адной ступені ладу да другой.
дыято́ніка, ‑і,
Сістэма музычных гукаў, якая ўтвараецца паслядоўнасцю асноўных сямі ступеней ладу.
[Ад грэч. diatonikós — які пераходзіць ад тону да тону.]
дыятэ́з, ‑у,
Схільнасць арганізма да якіх‑н. захворванняў.
[Ад грэч. diáthesis.]
дыятэрмі́я, ‑і,
Глыбокае праграванне тканак і органаў цела электрычным токам высокай частаты з лячэбнымі мэтамі.
[Ад грэч. diathermia — праграванне.]
дыяфі́льм, ‑а,
Рад фатаграфій на пазітыўнай плёнцы, аб’яднаных агульным сюжэтам і літаратурным тэкстам; дыяпазітыўны фільм.
дыяфо́н, ‑а,
Акустычнае ўстройства, якое прымяняецца па маяках для сігналізацыі ў час туману.
[Ад грэч. dia — праз, скрозь і phone — гук.]
дыяфра́гма, ‑ы,
1. Мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной (у млекакормячых жывёл і чалавека).
2. Прыстасаванне для змянення дыяметра дзеючай адтуліны ў фота- ці кінааб’ектыве.
3. Вертыкальная сценка з бетону, металу і пад. у целе земляных ці камененакідных плацін для забеспячэння іх воданепранікальнасці.
4. Кальцавая перагародка ў трубаправодзе для стварэння перападу ціску, каб вызначыць расход вадкасці, газу і пад.
[Ад грэч. diáphragma — перагародка.]
дыяфрагмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе;
Змяняць дыяметр дзеючай адтуліны аб’ектыва з дапамогай дыяфрагмы (у 2 знач.).
дыяхрані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяхраніі.