Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апло́дненасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аплодненага.

апло́днены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апладніць.

апло́мб, ‑у, м.

Саманадзейнасць, самаўпэўненасць у гутарцы або ў паводзінах. Гаварыць з апломбам. З апломбам брацца за што-небудзь.

[Фр. aplomb.]

апло́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Надзейная абарона, цвярдыня, апора. Толькі самастойная рабочая партыя можа быць цвёрдым аплотам у барацьбе з самадзяржаўем, і толькі ў саюзе з такой партыяй, у падтрыманні яе могуць актыўна праявіць сябе ўсе астатнія барацьбіты за палітычную свабоду. Ленін.

аплы́ваты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які аплыў ад дзеяння вады, вільгаці. Аплыватыя стрэхі. // З чым‑н. аплыўшым. Аплыватыя хаты (хаты з аплыўшымі стрэхамі).

аплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аплыць.

аплы́віна, ‑ы, ж.

Частка грунту, якая аплыла ўніз. У рэльефе катлавіны можна бачыць прыбярэжныя апоўзні, аплывіны і берагавыя валы. Прырода Беларусі.

аплы́сці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.

4. Тое, што і абплысці.

аплы́ць, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.

Тое, што і аплысці.

аплю́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апырскацца, абліцца. Аплюхацца граззю.