варыяфі́льм, ‑а, м.
Спец. Варыяскапічны фільм.
варыяцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да варыяцыі. Варыяцыйная форма. Варыяцыйны рад. Варыяцыйнае вылічэнне.
варыя́цыя, ‑і, ж.
1. Відазмяненне другарадных элементаў чаго‑н. пры захаванні асноўнага. Варыяцыі сцэны спектакля. // Спец. Некаторыя змены асноўнага тыпу ў раслін і жывёл. // Змена рытму, мелодыі, гармоніі пры захаванні асноўнай тэмы. Тэма з варыяцыямі.
2. Варыянты распрацоўкі або паўтарэння асноўнай тэмы. Купалаўскі верш «Мая хатка» з’яўляецца па сутнасці вольнай варыяцыяй на тэму аналагічнага верша Багушэвіча «Мая хата». Івашын.
3. У матэматыцы — змяненне віда функцыі велічынь.
[Ад лац. variatio — змяненне.]
варыяэкра́н, ‑а, м.
Спец. Экранны відарыс, які змяняецца пры кінапраекцыі па канфігурацыі і памерах.
варэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; Р мн. ‑рэек; ж.
Абл. Гліняная пасудзіна, у якой вараць страву; гаршчок. Вогнішча абстаўлена чыгункамі, кацялкамі і варэйкамі, у якіх булькоча.. страва. Лупсякоў.
варэ́нікі, ‑аў; адз. варэнік, ‑а, м.
Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом і пад. Варэнікі з вішнямі.
варэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. варыць (у 1 знач.).
2. Ягады, фрукты, звараныя з цукрам, мёдам. Яблычнае варэнне. □ Мама тым часам зварыла варэнне і прынесла ў наш пакой, каб яно астыла. Пальчэўскі.
вар’ява́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. вар’явацца.
вар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; незак.
Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці. — Гэта не людзі, а ліха ведае што такое! — у шаленстве крычаў Бергнер і ўжо не хадзіў па пакоі, а бегаў з кутка ў куток, вар’яваўся. Гурскі. А ў самога ў мяне кіпела, вар’явалася ад зайздрасці нутро. Сабаленка.
вар’ява́ць, ‑р’юю, ‑р’юеш, ‑р’юе; незак.
1. Тое, што і вар’явацца.
2. каго. Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.