Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрато́м, ‑а, м.

Прыбор для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і tomē — рэзанне.]

мікратэлеві́зар, ‑а, м.

Тэлевізар вельмі малых памераў, які працуе на паўправадніках.

мікратэлефо́н, ‑а, м.

Частка тэлефоннага апарата, якая складаецца з мікрафона і тэлефона, аб’яднаных у адным апараце.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і тэлефон.]

мікрафатагра́фія, ‑і, ж.

1. Фатаграфаванне павялічаных пры дапамозе мікраскопа аб’ектаў.

2. Сфатаграфаваны такім чынам аб’ект.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і фатаграфія]

мікрафа́уна, ‑ы, ж.

Сукупнасць жывёльных мікраарганізмаў у якім‑н. прыродным асяроддзі.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і фауна.]

мікрафі́льм, ‑а, м.

Вельмі паменшаны тэкст або малюнак, змешчаны на звычайнай ці спецыяльнай кінафотаплёнцы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і фільм.]

мікрафільмава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мікрафільмаваць.

мікрафільмава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да мікрафільмаваць.

мікрафільмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Вырабіць (вырабляць) мікрафільмы.

мікрафло́ра, ‑ы, ж.

Сукупнасць раслінных мікраарганізмаў, размешчаных у якім‑н. прыродным асяроддзі.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і флора.]