апе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пакрыць, упрыгожыць пер’ем.
аперэ́та, ‑ы, ДМ ‑рэце, ж.
1. Музычна-вакальны твор камедыйнага характару з элементамі размовы. // Сцэнічнае выкананне такога твора.
2. Тэатр, у якім ставяцца музычна-вакальныя творы камедыйнага характару.
3. Труна тэатра аперэты. — Аперэта прыехала, — нясмела перарвала.. думкі [Грушэўскага] Аня, кіўнуўшы галавой на афішу. Карпюк.
[Іт. operetta.]
аперэ́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аперэты, звязаны з аперэтай. Аперэтачны акцёр. Аперэтачнае амплуа.
2. Які нагадвае тое, што бывае ў аперэце; такі, да якога нельга ставіцца сур’ёзна. Аперэтачныя прыгоды. Аперэтачнае адзенне. □ Шэравокія, светлавалосыя, іканапісныя, з вішнёвымі вуснамі і ненатуральна ружовымі шчокамі, ..[студэнты] вельмі нагадвалі аперэтачных пастушкоў. Караткевіч.
аперэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і аперэта.
апе́сціць, апешчу, апесціш, апесціць.
Разм. Зак. да песціць.
апе́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апець.
апеты́т, ‑у, М ‑тыце, м.
Жаданне есці. Добры апетыт. Не мець апетыту. □ На нейкі момант.. [Паліна] суцішылася, пазіраючы, з якім апетытам есць сястра. Сіўцоў. // звычайна мн. (апеты́ты, ‑аў); перан. Жаданне наогул, імкненне да чаго‑н. Але ўласніцкія апетыты ўсё больш разгараюцца. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў. Хромчанка.
•••
Воўчы апетыт — вельмі вялікі, нястрымны апетыт.
Наганяць апетыт гл. наганяць.
[Ад лац. appetitus — жаданне.]
апеты́тны, ‑ая, ‑ае.
Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля. // перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).
апе́ць, апяю, апяеш, апяе; апяем, апеяце; зак., каго-што.
Уславіць, адлюстраваць у песнях, вершах. Колькі светлых хвілін, незабыўных спатканняў гэты дзень нам прынёс — не апець песняру. Машара.
апе́чак, ‑чка, м.
Каменны ці гліняны падмурак печы.