апетыт, ‑у, М ‑тыце, м.

Жаданне есці. Добры апетыт. Не мець апетыту. ▪ На нейкі момант.. [Паліна] суцішылася, пазіраючы, з якім апетытам есць сястра. Сіўцоў. // звычайна мн. (апетыты, ‑аў); перан. Жаданне наогул, імкненне да чаго‑н. Але ўласніцкія апетыты ўсё больш разгараюцца. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў. Хромчанка.

•••

Воўчы апетыт — вельмі вялікі, нястрымны апетыт.

Наганяць апетыт гл. наганяць.

[Ад лац. appetitus — жаданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)