Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мія́змы, ‑аў; адз. міязма, ‑ы, ж.

Кніжн. Па старых уяўленнях — ядавітыя выпарэнні, газы, якія ўтвараюцца пры гніенні і нібыта выклікаюць заразныя хваробы.

[Грэч. miasma — забруджванне.]

міяка́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Мышачная сценка сэрца.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і kardia — сэрца.]

міякарды́т, ‑у, М ‑дыце, м.

Захворванне сардэчнай мышцы.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і kardia — сэрца.]

міялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міялогіі.

міяло́гія, ‑і, ж.

Частка анатоміі — вучэнне аб мышцах.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і logos — вучэнне.]

міяцэ́н, ‑у, м.

Спец. Ранняя эпоха неагенавага перыяду ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад грэч. mios — сярэдні і kainós — новы.]