Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апрануцца.

2. Насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Любяць і ўмеюць хораша апранацца ў Заполлі. Бялевіч. Успомнілася, што Станеўскі апранаўся не па сваіх сродках і абыходзіўся з усімі з робленай добразычлівай фамільярнасцю. Карпюк.

апрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да апрануць.

2. Даваць магчымасць насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Апранаць дзіця па апошняй модзе. □ У выхадныя дні апранаць.. [Пніцкі] пачаў чыстую.. жакетку. Чорны.

апра́нены, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і апрануты.

апра́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апрануць.

2. у знач. прым. У вопратцы, не раздзеты. У вольны час не цягнула паваляцца апранутаму на ложку ці схадзіць у гарадскі парк. Лось.

апрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адзецца ў якую‑н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці. Мурашка.

2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс:] — Вам трэба.. прыстойна апрануцца, набыць абутак. Васілевіч.

3. Адзецца прыгожа, выстраіцца. — А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб. — Апраніся, як на вяселле! Ваданосаў.

4. перан. Пакрыцца чым‑н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.

апрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Адзець каго‑н. [Маці] апранула малую і паставіла за стол на лаву. Брыль. // Адзець, нацягнуць на сябе якую‑н. вопратку. Пад дзень.. [Толіку] стала холадна, і ён апрануў кажух. Чорны. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ.

2. Забяспечыць неабходнай вопраткай. Апрануць сям’ю.

3. Адзець прыгожа, выстраіць. Апрануць як на баль.

4. перан. Пакрыць. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. Колас.

5. перан. Увасобіць што‑н. у якой‑н. форме. Апрануць мядзведзем.

апрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Спец. Зрабіць апрасоўку.

апрасне́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрасняць — апрэсніць і стан паводле знач. дзеясл. апрасняцца — апрэсніцца.

апрасня́льнік, ‑а, м.

Спец. Апарат для ачысткі вады ад раствораных у ёй солей.

апрасня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для апраснення.