шасэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шашэйны. Шасэйная дарога. Шасэйны мост. Шасэйныя работы.
шата́н, ‑а, м.
Разм. Сатана, д’ябал. Шатан запрэжан дзікі, голы І круціць чорныя віры. Колас.
шаткава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для шаткавання. Шаткавальная машына.
шаткава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Шаткаваная капуста. Глухаватая бабуля вялікім нажом крышыла на стале качан капусты — рыхтавала на зіму шаткаванку. Жычка.
шаткава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаткаваць.
шаткава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад шаткаваць.
шаткава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да шаткаваць.
шаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту). Свайго засолу Добрая капуста — Вось так шаткуе Толькі маці ў нас. Хведаровіч.
шаткаўні́ца, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і шаткоўня.
шатко́ўня, ‑і; Р мн. ‑ковень; ж.
Прыстасаванне, прылада для шаткавання (звычайна капусты). Ручная шаткоўня.