вандро́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандроўніцтвам. Вандроўніцкае жыццё. Вандроўніцкі шлях. // Неабходны для вандроўніка, вандравання. Вандроўніцкі рыштунак.
вандро́ўніцтва, ‑а, н.
1. Падарожжа. Вандроўніцтва ў далёкія краіны.
2. Пастаянныя пераходы, пераезды з месца на месца; бадзянне. [Пракопа] не пакідала думка: знайсці сабе прыпынак на свеце, а на сваё вандроўніцтва ён глядзеў, як на часовую з’яву. Колас.
вандро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца. Вандроўны статак жывёлы. Вандроўны кравец. □ У лазняку спынілася нейкая вандроўная групка немцаў, што адступалі да Бярэзіны... Мележ. // Які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны. Вандроўны тэатр.
2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем; вандроўніцкі. Вандроўнае жыццё.
3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны. Вандроўныя плямёны.
ванілі́н, ‑у, м.
Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.
ванілі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ваніліну.
вані́ль, ‑і, ж.
1. Трапічная расліна сямейства архідных з пахучымі пладамі.
2. зб. Сушаныя плады гэтай расліны, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі.
вані́льны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы ванілі. Ванільны пах. // З ваніллю. Ванільнае марожанае. Ванільныя сухары.
ванітава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. ванітаваць (у 1 знач.).
ванітава́ць, ‑туе; безас. незак.
Разм.
1. Пра стан моташнасці, рвоты. [Алеся] ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусцела. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Пра пачуццё агіды да каго‑, чаго‑н.
вані́ты, ‑аў; адз. няма.
Разм. Тое, што вывяргаецца са страўніка пры ванітаванні, рвоце.