Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шасцідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да шэсцьдзесят. Шасцідзесятыя гады. □ Вясной [Шахрай] пераконваў усіх, што яму пайшоў ужо шасцідзесяты. А цяпер, у верасні, пачаў даводзіць, што мае шэсцьдзесят з гакам. Васілёнак.

шасцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца шэсцьдзесят год. Шасцідзесяцігадовы перыяд. // Узростам у шэсцьдзесят гадоў. Шасцідзесяцігадовая жанчына.

2. Які мае адносіны да шасцідзесяцігоддзя (у 2 знач.). Шасцідзесяцігадовы юбілей.

шасцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсцьдзесят гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося, пачалося шэсцьдзесят год назад. Адзначаць шасцідзесяцігоддзе з дня нараджэння.

шасцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Перыяд часу ў шэсць дзён. План работы на шасцідзёнку.

шасцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца шэсць дзён. Шасцідзённы тэрмін. Шасцідзённая паездка. // Разлічаны на шэсць дзён. Шасцідзённы заработак. Шасцідзённы прадуктовы запас.

шасцідо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які заключае ў сабе шэсць рытмічных долей. Тарантэла — імклівы хуткі танец трохдольнага або шасцідольнага размеру. «Маладосць».

шасцізна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з шасці знакаў. Шасцізначны лік.

шасціканто́вы, ‑ая, ‑ае.

З шасцю кантамі. Несцер .. заўважыў на голай, яшчэ не адталай зямлі чорны шасцікантовы футлярчык. Кулакоўскі.

шасцікла́снік, ‑а, м.

Вучань шостага класа. Жывым кутком ганарыліся не толькі шасцікласнікі, а і ўся школа. Даніленка.

шасцікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да шасцікласнік.