шало́м, ‑а, м.
Гіст. Шлем. Хто яго ведае, можа быць, Даверымся даўняй кнізе, Што ворагі нават маглі прыплыць У стольны Мінск па Нямізе, І што наўсцяж па абодва бакі Стаялі харомы І хаты, І што дагэтуль на дне ракі Ляжаць шаломы І латы. Вітка.
шало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Кумекаць, цяміць, разумець. А толькі так дзянькі праз два Шалопаць стала галава. Колас.
шалпата́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалпатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Грамчэй і весялей трубіць.. [Пракоп] носам, больш лагодна прыслухоўваецца да шалпатання прусакоў у шчылінах, да шлёпання кропель з акна. Колас.
шалпата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; незак.
Разм. Шамацець, шавяліцца. Як пачнецца ўрок і аціхне гамана ў класе, вераб’і смялець пачынаюць: варушацца і шалпочуцца, не сціхаючы, у паперы. Лецка.
шалпата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча і шалпаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.
Разм. Шамацець, шавяліцца. [Пашкевічус:] — Чую, нехта шалпоча каля сянец, а ў мяне ўжо і сэрца захаланула... Броўка. На абамшэлым камлі бярэзіны зверху ўніз шалпацеў шылаваты караткахвосты, як маладое птушаня, попаўзень. Адамчык. Шалпаціць пад лёгкім ветрам трапяткая ліст[от]а асіны. Лынькоў.
шалпаткі́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Які шалпоча, шамаціць. Паперы шалпаткія, збольшага новыя, рознага колеру — зялёныя, сінія, цёмна-жоўтыя, ружовыя. Мурашка.
шалпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і шалпаткі. Чайка тым часам вырашыла адпачыць, — сышла на павароце са стрыжня і асцярожненька, ціха, нібы нават хітра ткнулася носам у шалпатлівы гушчар трысця. Брыль.
шалудзі́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца шалудзівым.