Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Тое, што і шабрыць. У Анатоля два вучні — Алег і Анатоль. Адзін, узабраўшыся на верх, шабруе вялізны круг, другі пракручвае дрэллю адтуліну ў станіне. Асіпенка.

2. У цаглянай кладцы — укладаць (цэглу) так, каб нівы па вертыкалі не супадалі.

ша́бранне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шабрыць.

ша́браны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад шабрыць.

шабро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да шаброўкі. Шабровачная праца. // Які служыць, прызначаецца для шаброўкі. Шабровачны інструмент. Шабровачная лінейка. Шабровачны станок.

шабро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шабраваць.

шабро́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца шаброўкай.

шабро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да шаброўшчык.

ша́брыцца, ‑рыцца; незак.

Зал. да шабрыць.

ша́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Спец. Апрацоўваць шаберам. Слесары разбіраюць станок, замяняюць, што патрэбна, шабраць. Ярашэвіч.

шабулды́х, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шабулдыхнуцца і шабулдыхнуць. У яму, дзе зімавала бульба, набегла вада. Косцік ішоў, паслізнуўся на гліне і — шабулдых у ваду. С. Александровіч. [Рыбак:] — Падцягнуў.. [шчупака] да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду! Якімовіч.