Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

згале́нне, ‑я, н.

Стан згалелага.

згале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Агаліцца, апусцець. Лес згалеў.

2. перан. Крайне збяднець. Казалі, быццам і сам .. [Дракула] быў некалі невялікім панам. Потым згалеў, прадаў свой фальварак і пайшоў у цівуны да пана Ясінскага. Якімовіч.

згалі́ць, згалю, зголіш, зголіць; зак., што.

Зрэзаць брытвай (валасы); збрыць. [Міронаў] узяў кавалачак люстэрка, брытву.. і згаліў свае заліхвацкія чорныя вусы. Гарбук.

зга́мтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абл. Скамячыць. [Ціток] згамтаў .. [паддзёўку] ў камяк, перавязаў кручанай лазіной і панёс. Лобан.

зга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Даць ганьбу каму‑, чаму‑н., дрэнна адазвацца аб кім‑, чым‑н. Аксіння Хвядосаўна зганіла амаль усё, што да яе прыходу нагатавала Раіса. Шамякін. Цімох ганарыўся ім, і быў гатоў біцца з тым, хто асмельваўся зганіць Чорана. Колас.

зганьбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Тое, што і зганьбіць. Сашка зганьбаваў .. [Надзю], а маці яго — на табе, у адведкі прыйшла. Гроднеў.

зга́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Зняважыць, зняславіць каго‑, што‑н. сваімі ўчынкамі, паводзінамі. — Маўчы ты, нікчэмны трус, — здраднік! — крыкнуў Павел. — Я слухаць цябе не хачу! Ты род наш зганьбіў! Шамякін. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут усчалося.. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў.

2. Тое, што і зганіць. Радзіма, прымі маё шчырае слова І сціплага верша не зганьбі сурова! Глебка.

зганя́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да зганяць ​1.

зганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да сагнаць.

зганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разм. Гонячы, прымусіць пабыць дзе‑н. і вярнуцца назад. Зганяць коней на вадапой. □ — А, не пытай, — адказала Марыля. — Веру арыштавалі, і мяне зганялі ў воласць. Федасеенка.

згарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць.

Зак. да гарадзіць.