зго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Станоўчы адказ, дазвол на што‑н. Даць згоду. Кіўнуць у знак згоды. □ Цімка, не пытаючыся згоды, узяў Кіру і Лёдзю пад рукі і павёў на Цэнтральную плошчу. Карпаў. Мясцовая фабрыка.. закрылася, і Джыавані са згоды сям’і разам з групай суайчыннікаў паехаў за акіян. Лынькоў.
2. Узаемная дамоўленасць; дагавор. Прыйсці да згоды. □ Князі тым часам між сабою Праз пасланцоў перагаворы Вядуць, каб справу скончыць згодай. Бітэль.
3. Супадзенне думак; аднадушша. Выказаць згоду з рашэннямі з’езда.
4. Мірныя, сяброўскія адносіны. Жыць у згодзе. □ Няхай жа будзе Між намі згода, Дружба, людзі, Ад году ў год, Ад веку ў век! Бялевіч. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.
5. безас. у знач. вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма. Значыць — згода, значыць, не пярэчыш, значыць, дачакаюся сустрэчы. А. Вольскі. — Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе. Зарэцкі.
•••
У згодзе з чым (кніжн.) — у адпаведнасці з чым‑н.
зго́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка згаджаецца, паддаецца ўздзеянню. Стаў даводзіць селяніну Нехта нейкі ў чорным: Як павінен быці ўслужным, Згодлівым, пакорным. Купала.
зго́дна, прысл. і прыназ.
1. Прысл. да згодны (у 3–6 знач.).
2. прысл. У знак згоды; сцвярджальна. Капітан усміхнуўся і згодна кіўнуў галавой. Алешка.
3. прыназ. з Д. У адпаведнасці з чым‑н. Згодна загаду. Згодна абавязку. Згодна ўказу. □ [Андрэй] намагаецца ўспомніць, якія словы павінен сказаць далей згодна плану, што распрацоўваўся шэсць гадоў. Мехаў.
4. прыназ. з Т. Тое, што і згодна (у 3 знач.). [Вушман:] Генерал Готберг з’явіўся згодна з вашым загадам. Кучар.
зго́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць згоднага. Між .. [Ганнай і Васілём] жыла незвычайная лагода і добрая згоднасць. Мележ.
зго́днік, ‑а, м.
Той, хто праводзіць згодніцкую палітыку з класавым ворагам. Згоднікі-лібералы.
зго́дніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да згодніка, згодніцтва. Згодніцкая палітыка меншавікоў. Згодніцкая тактыка.
зго́дніцтва, ‑а, н.
Змова з класавым ворагам, прымірэнчыя адносіны да варожага лагера.
зго́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
1. Які выражае, дае згоду (у 1 знач.) на што‑н. — А яны ўсе згодны? — перабіў Рыгора Мілоўскі. — Вядома, што згодны, а то чаго б яны пайшлі сюды? Галавач.
2. з кім-чым. Які прытрымліваецца з кім‑н. адной думкі, адных поглядаў; салідарны з кім‑, чым‑н. Праўда, з дзеверам дружаць — У іх доля адна, Згодзен ён быць за мужа. Ды не згодна яна. Непачаловіч. І хоць абодва хлапчукі былі ў душы згодны з Зінай, але ім не хацелася, каб гэтае дзеўчанё думала, што яны слухаюцца яе. Скрыпка.
3. Які супадае з чым‑н.; падобны, аднолькавы. Сведкі далі згодныя паказанні.
4. Дружны; аднадушны. Так абое яны [Іван і Джулія], зноў згодныя і прыхільныя, памалу пайшлі краем лугу. Быкаў. Не выстаяць бомбе ў змаганні з сям’ёю братэрскай, згоднай. Куляшоў.
5. Узгоднены, зладжаны. Патрэбна згодная, па выпрацаванаму плану, работа тысяч людзей, якая біла б у адзін пункт, а для гэтага трэба арганізацыя, у дадзеным выпадку настаўніцкая арганізацыя. Колас.
6. Стройны, гарманічны (пра музыку, спевы). — І крыжы на дол прыпалі І схінуўся верх лясоў І граць дзеду памагалі Хорам згодных галасоў. Колас.
зго́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і згайса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Зак. да гойсаць, гайсаць.